Як пройдуць апошнія званкі ў школах Мядзельшчыны

788

Урачыстыя лінейкі “Апошні званок” для выпускнікоў 9 і 11 класаў пройдуць ва ўсіх установах адукацыі раёна 29 мая. Пачатак — у 10 гадзін.

Для астатніх школьнікаў лінейкі, прысвечаныя заканчэнню вучэбнага года, адбудуцца 31 мая. А праходзіць яны будуць з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі з COVID-19 пераважна па класах.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.