АКУНАЦЦА можна ў спецыяльна абсталяваных палонках ля берага, пажадана непадалёку ад выратавальных станцый, пад наглядам выратавальнікаў. Перад купаннем трэба разагрэць цела, зрабіць размінку, прабежку. Да вады неабходна падыходзіць у абутку, які лёгка здымаецца. Магчыма выкарыстоўваць спецыяльныя гумовыя тапачкі, якія засцерагаюць ногі ад вострых камянёў і не слізгаюць на лёдзе.
Акунацца лепш за ўсё па шыю, не намачыўшы галаву. Гэта дазволіць пазбегнуць рэфлекторнага звужэння сасудаў галаўнога мозгу. Ніколі не нырайце ў палонку уперад галавой. Скакаць у ваду і пагружацца з галавой таксама не рэкамендуецца. Гэта павялічвае страту цяпла і можа прывесці да шоку ад холаду.
Пры ўваходзе ў ваду першы раз старайцеся хутка дасягнуць патрэбнай вам глыбіні, але не плавайце. Памятайце, што халодная вада можа выклікаць небяспечнае пачашчанае дыханне. Не варта знаходзіцца ў палонцы больш за адну хвіліну. Гэта дазволіць пазбегнуць агульнага пераахалоджання арганізма. Пасля купання разатрыце сябе ручніком і апраніце сухое адзенне. Купанне дзяцей дапускаецца толькі з бацькамі ці дарослымі сваякамі.
А. МАТНЯК.
Намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях, падпалкоўнік унутранай службы.
Фота edinstvo.by