Якім медыкам удзячны жыхары Мядзельшчыны? (апытанне)

950

Сёння — Дзень медыцынскіх работнікаў. З гэтай нагоды мы пацікавіліся ў жыхароў Мядзельшчыны, каму з медыкаў яны ўдзячны.

Уладзімір ПАПОК, вартаўнік НДЦ «Зубронак»:

Якім медыкам удзячны жыхары Мядзельшчыны? (апытанне)

— Летась сур’ёзна перахварэў на каранавірус, лячыўся больш за месяц: з 20 мая па 28 чэрвеня. Спачатку — у інфекцыйным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, потым — у рэанімацыі тыдзень, тады амбулаторна дома далечваўся. Удзячны ўрачу інфекцыйнага аддзялення Яўгену Збігневічу Сіманайцу, урачам рэанімацыі (на жаль, іх прозвішчаў не запомніў). Вялікі дзякуй таксама усім-усім медсёстрам і санітаркам абодвух аддзяленняў: глядзелі добра, ставіліся чула.  Амбулаторна лячыўся ва урача агульнай практыкі Ірэны Казіміраўны Вайтулянец. Добры спецыяліст і чулы чалавек! Раіла, якія лекі піць, які лад жыцця весці. Дзякуй усім медыкам за іх нялёгкую працу!

* * *

Анастасія ЛЕВАНОВІЧ, маладая матуля (на фота з дзецьмі Палінай, Ромам і Евай):

Якім медыкам удзячны жыхары Мядзельшчыны? (апытанне)

— У нас на Мядзельшчыне ўсе медыкі добрыя. Вельмі кампетэнтны спецыяліст — урач-эндакрынолаг Канстанцін Антонавіч Сабук. Добрыя ўсе стаматолагі. Загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Станіслава Станіславаўна Гедрэвіч — выдатны спецыяліст і цудоўны чалавек!

* * *

Надзея БЕЛАЯ, прадавец магазіна «Прадукты»:

Якім медыкам удзячны жыхары Мядзельшчыны? (апытанне)

— Удзячна ўсім медыкам, з якімі давялося сутыкацца: усе ў нечым дапамаглі, нешта падказалі. Асаблівы дзякуй Дзмітрыю Іванавічу Балашку, Дзмітрыю Валер’евічу Кацягову, Алене Віктараўне Ганчарэнцы, Наталлі Мікалаеўне Пабядзінскай, Вользе Уладзіміраўне Кавешнікавай.

* * *

Людміла ГРЫГАРОВІЧ, жыхарка аг. Пузыры:

Якім медыкам удзячны жыхары Мядзельшчыны? (апытанне)

— Найбольш удзячна Вользе Уладзіміраўне Паўлоўскай — памочніку ўрача Крывіцкай участковай бальніцы. За дабрыню, прафесіяналізм, кампетэнтнасць, чулыя адносіны да пацыентаў. Вельмі ёй давяраю.

Запісала Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара і забяспечана ўдзельніцай апытання.