Як і прадпісвае Закон

139

60Гісторыя пракуратуры раёна непарыўна звязана з гісторыяй гэтага рэгіёну. Дакладная дата ўтварэння ўстановы не ўстаноўлена. Вядома толькі тое, што работа па арганізацыі раённых пракуратур у Вілейскай вобласці была завершана ў пачатку 1940 года. Адпаведна з гэтага часу і бярэ адлік функцыянаванне пракуратуры раёна. Паводле архіўных дакументаў, з 1940 па 20 верасня 1944 года яна ўваходзіла ў склад пракуратуры Вілейскай вобласці, затым — Маладзечанскай. З 20 студзеня 1960 года — яна ў складзе Мінскай абласной пракуратуры. Першым пракурорам быў В. П. Задонскі. Згодна з кнігай загадаў, якая вялася па пракуратуры раёна з 12 верасня 1950 года, пракурорам раёна на той час быў юрыст першага класса С. С. Зяньковіч, які працаваў на гэтай пасадзе да 1955 года. Затым у розны перыяд пракуратуру ўзначальвалі М. М. Насечанка, І. В. Гушчын, І. Я. Карповіч, А. К. Клімук, К. М. Ганчар, В. Д. Чаеўскі. З мая 2009 года гэту пасаду займаю я. У свой час ва ўстанове працавалі следчымі В. В. Драздоў, І. В. Гушчын,
Л. А. Дашук, І. І. Сухаверх, А. А. Баброўскі, В. А. Рамбальскі, В. Н. Забаронак, А. Л. Перасунька, В. М. Афанасенка, памочнікамі пракурора І. Ф. Караткевіч, В. І. Пазняк, Р. А. Шостак, І. В. Маташнюк, Р. Р. Логвін, загадчыкам канцылярыі І. М. Берняковіч (Гарыдавец), вадзіцелямі М. П. Мялешка, А. А. Берняковіч, Ч. І. Турын, А. М. Кацкель, В. І. Качарго.
Зараз у пракуратуры раёна налічваецца 6 чалавек, тры з іх з’яўляюцца аператыўнымі работнікамі. Найбольшы стаж работы ва ўстанове ў загадчыцы канцылярыі Л. Я. Сабко і намесніка пракурора К. М. Ганчара. Па сутнасці ўся працоўная біяграфія Канстанціна Мікалаевіча, а гэта звыш 30 год, звязана з органамі пракуратуры Мядзельшчыны. Тут ён займаў многія пасады: быў следчым, памочнікам, старшым памочнікам, намеснікам пракурора і пракурорам раёна. Толькі добрае можна сказаць і ў адрас Людмілы Яўгенаўны — надзвычай акуратнай, стараннай жанчыны. Старэйшым работнікам установы К. М. Ганчару і Л. Я. Сабко ўласцівы добрасумленнасць, адказнасць, прынцыповасць, а таксама веданне той справы, якой займаюцца. Сваім багатым жыццёвым і прафесійным вопытам яны ахвотна дзеляцца з моладдзю. Што датычыць Канстанціна Мікалаевіча, то ён за працяглы перыяд работы ў пракуратуры быў настаўнікам многіх маладых юрыстаў, з якіх пасля выраслі нядрэнныя кіраўнікі пракуратур іншых раёнаў. Рабочую хватку і вопыт набыў на Мядзельшчыне таксама старшы памочнік пракурора А. І. Гавета. Ды і з маім прыходам ранейшыя добрыя традыцыі, якія прыжыліся ва ўстанове, працягваюцца. Разам з тым, з’явілася і штосьці новае ў рабоце. Імкнёмся аператыўна і граматна вырашаць узнікаючыя пытанні. Свае адносіны з кіраўніцтвам раёна, РАУС, судом будуем на дзелавой, канструктыўнай аснове.
Добрых слоў заслугоўваюць і іншыя работнікі ўстановы. Няма прэтэнзій да вадзіцеля В. А. Місуны, які пастаянна сочыць за станам транспартнага сродку і яго надзейнай работай. Чысцінёй і ўтульнасцю ў службовых кабінетах мы абавязаны прыбіральшчыцы Т. А. Грыбовіч. Яна ж адказвае за аператыўнасць дастаўкі пошты.
Азіраючыся на пройдзены шлях, зазначу, што для многіх работнікаў пракуратура раёна стала своеасаблі-
вай стартавай пляцоўкай для кар’ернага росту. Так, напрыклад, Л. А. Дашук працяглы час працаваў у Мінскім абласным судзе, а І. І. Сухаверх, В. А. Рамбальскі і Р. А. Шостак — у Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. В. Д. Чаеўскі зараз займае адну з адказных пасад у пракуратуры Мінскай вобласці. А. Л. Перасунька і В. М. Афанасенка ўзначальваюць раённыя пракуратуры на Міншчыне, а І. В. Маташнюк — суд Уздзенскага раёна сталічнай вобласці.
З нядрэннымі працоўнымі дасягненнямі работнікі пракуратуры раёна сустракаюць сваё прафесійнае свята. Пра гэта сведчаць і асобныя паказчыкі. На працягу апошніх год на Мядзельшчыне назіраецца зніжэнне злачыннасці. Не ўчынена ніводнага злачынства ў бягучым годзе непаўналетнімі.
Ва ўсе часы работнікаў пракуратуры раёна адрознівала прафесійнае выкананне службовых абавязкаў, згуртаванасць калектыву, ветлівыя адносіны да гасцей цудоўнага Нарачанскага краю. Хачу запэўніць, што работнікі пракуратуры і надалей будуць надзейна стаяць на абароне закона, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі.
Віншую ўсіх супрацоўнікаў і ветэранаў пракуратуры з прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя ім і членам іх сем’яў, шчасця і дабрабыту, поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.
А. ІВАШКЕВІЧ.
Пракурор раёна.