Прыйшла зіма, а гэта значыць, што паболела клопатаў у дарожнікаў. Як падрыхтаваліся службы да работы ў новых умовах? Ці ёсць усё неабходнае для гэтага? Расказвае Віктар БУЙКО, начальнік філіяла “ДЭУ № 66” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”:
— Падрыхтаваліся да зімы загадзя. Назапашана 5354 тоны пясчана-саляной сумесі, а гэта 74% ад гадавой патрэбы. Гатова да работы ў напружаным рэжыме тэхніка, замацаваная за трыма лінейна-дарожнымі дыстанцыямі ў Мядзеле, Свіры і Проньках. Маем восем раскідвальнікаў пясчана-саляной сумесі, дзесяць трактароў для ачысткі дарог ад снегу, два аўтагрэйдары, чатыры пагрузчыкі. Арганізавана кругласутачнае дзяжурства для кантролю за станам дарог. На пастаяннай мабільнай сувязі знаходзяцца ўсе механізатары, вадзіцелі.
Да працы ў зімовых умовах прыступілі з 20 лістапада. Дзевяць разоў ужо выязджалі для прафілактычнай падсыпкі дарог.
Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 5.12