Як аднавіць згублены дакумент

121

Як аднавіць згублены дакументУ РЭСПУБЛІЦЫ Беларусь дакументамі, якія пацвярджаюць асобу, з’яўляюцца: пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і пасведчанне бежанца. Грама¬дзянін, які пастаянна жыве тут і дасягнуў 14-гадовага ўзросту, незалежна ад таго, з’яўляецца ён грамадзянінам нашай краіны ці замежным грамадзянінам, абавязаны мець адзін з вышэйпералічаных дакументаў. А што рабіць, калі вы згубілі пашпарт ці від на жыхарства? Адказ просты — звярнуцца асабіста ў аддзяленне па грамадзянству і міграцыі таго раёна, дзе вы зарэгістраваны па месцы жыхарства. У выпадку згубы пашпарта з сабой неабходна мець чатыры каляровыя фотаздымкі 40 х 50 міліметраў, якія адпавядаюць узросту, адным лістом не разразаючы, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка (калі дзіця ёсць у заяўніка і яно не дасягнула 18-гадовага ўзросту), пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь — для грамадзян Рэспублікі Беларусь, пашпарт якіх згублены або ўкрадзены за межамі нашай краіны і якія ўехалі ў Беларусь па пасведчанні на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, і квітанцыю аб уплаце дзяржпошліны ў памеры 0,5 базавай велічыні.У выпадку згубы віду на жыхарства вам неабходна мець з сабой фотаздымкі такія, як і ў першым выпадку, дакумент для выезду за мяжу, пасведчанне бежанца — для асоб, якім прадстаўлены статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік мае шлюб, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (калі яго мае заяўнік і яно не дасягнула 18-гадовага ўзросту), квітанцыю аб уплаце дзяржаўнай пошліны ў памеры 1 базавай велічыні.

У аддзяленні па грамадзянству і міграцыі вам неабходна будзе напісаць заяву на выдачу пашпарта ці віду на жыхарства і заяву з падрабязным указаннем абставін згубы дакумента. У дзень падачы заявы згублены дакумент лічыцца несапраўдным. У выпадку, калі дакумент знайшоўся, яго неабходна здаць у бліжэйшае аддзяленне міліцыі, каб яго ніхто не мог выкарыстаць. Новы дакумент атрымаеце не пазней, чым праз месяц з дня звароту. Але калі дакумент вам патрэбны тэрмінова, то працэс можна паскорыць да 15 дзён. Праўда, тады давядзецца дадаткова заплаціць 0,5 базавай велічыні пры афармленні пашпарта і 1 базавую велічыню пры афармленні віду на жыхарства.

У аддзяленні па грамадзянству і міграцыі РАУС па тэлефоне «гарачай лініі» 55-4-10 можна атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзялення, у панядзелак і чацвер з 8 да 13 гадзін, аўторак і пятніцу з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін, сераду з 11 да 15 і з 16 да 20 гадзін, суботу з 9 да 13 гадзін.

С. АСАЕВІЧ.

Інспектар аддзялення па грама¬дзянству і міграцыі РАУС.