Выратавальнікі выяўлялі лепшых

156

Выратавальнікі выяўлялі лепшыхКАТОРЫ год запар абласныя спаборніцтвы выратавальнікаў праходзяць на гасціннай Мядзельскай зямлі, а дакладней на возеры Мястра. Вось і нядаўна надзвычай мнагалюдна было на выратавальнай станцыі «Мядзел», дзе і ладзілася мерапрыемства.

Як падкрэсліў старшыня абласнога савета таварыства выратавання на водах Сяргей Сяргеевіч Паўлюкевіч, асноўнай мэтай спаборніцтваў па выратавальным мнагаборстве з’яўляецца папулярызацыя і прапаганда сярод насельніцтва спосабаў выратавання людзей, якія церпяць бедства на вадзе, праверка ўмення і гатоўнасці работнікаў выратавальных станцый і пастоў, дружыннікаў-выратавальнікаў да аказання дапамогі. У рэшце рэшт, выяўленне самых хуткіх і смелых прафесіяналаў і добраахвотнікаў гэтай адказнай справы.

Выратавальнікі выяўлялі лепшыхВарта зазначыць, што прадставілі каманды ўсе выратавальныя станцыі, а іх на Міншчыне 7. Акрамя таго, сваё майстэрства прыехалі прадэманстраваць 13 раённых каманд дружыннікаў і з г. Жодзіна. Пасля агульнага пастраення і адкрыцця мерапрыемства без прамаруджання распачалі спаборніцтвы. Яно і зразумела, праграма была, як заўжды, насычанай і складанай. Плаванне на адлегласць 100 метраў з пераадоленнем перашкод, буксіроўка манекена ўплаў на адлегласць 50 метраў, падача выратавальнага круга, грэбля на выратавальнай лодцы (150 метраў), выхад катэра па трывозе — гэта пералік тых відаў мнагаборства, па якіх ладзіліся спаборніцтвы.

Надвор’е не вельмі спрыяла выратавальнікам. Час ад часу ўзмацняўся вецер, на возеры ўздымаліся хвалі. Але спартыўныя баталіі ішлі поўным ходам.

— Людзі церпяць бедства на вадзе ў любое надвор’е. Таму і выратавальнікі павінны быць гатовы прыйсціВыратавальнікі выяўлялі лепшых ім на дапамогу таксама пры любых абставінах. А вецер — гэта не перашкода, — зазначыў С. С. Паўлюкевіч.

— Сяргей Сяргеевіч, калі зарадзілася традыцыя праводзіць падобныя спаборніцтвы? — цікаўлюся.

— Пасля працяглага перапынку абласныя спаборніцтвы аднавіліся ў 2004 годзе. З таго часу гэта мерапрыемства ладзіцца рэгулярна, — чую ў адказ.

Цікава было назіраць, як спраўляліся з вёсламі выратавальнікі. Ім неабходна было не толькі праплыць вызначаную дыстанцыю, але і падняць з вады манекен. Пры гэтым улічвалася хуткасць выканання задання. Трапна кінуць з берага выратавальны круг, прычым як мага далей — гэта задача не з лёгкіх. Тым больш, што вецер перашкаджаў. А што казаць пра важнейшы элемент спаборніцтваў — выхад катэра па трывозе. Выратавальнікі выяўлялі лепшыхТолькі зладжаныя дзеянні кожнага з трох членаў каманды (два вадалазы і матарыст) гарантавалі поспех. Належала сесці ў катэр, праплыць да разваротнага буя, вярнуцца да вызначанага квадрата і стаць на якар. Вадалаз павінен быў знайсці затоплены манекен, а астатнія члены каманды падняць яго на катэр. Пры гэтым улічвалася хуткасць выканання задання. Паспяхова справіцца з такой задачай маглі толькі сапраўдныя прафесіяналы…

Паціху спаборніцтвы падыходзяць да заканчэння. Удзельнікі могуць крыху адпачыць, а для судзейскайВыратавальнікі выяўлялі лепшых калегіі яшчэ напружаны час. Патрэбна вызначыць пераможцаў у індывідуальным спаборніцтве па выратавальным мнагаборстве як для штатных выратавальнікаў, так і для дружыннікаў, а таксама каманды-пераможцы.

І вось гучыць каманда на пастраенне. Наступае самы інтрыгуючы момант. Перш, чым аб’явіць вынікі, старшыня абласнога савета таварыства выратавання на водах Сяргей Паўлюкевіч выказаў словы падзякі ўсім удзельнікам спаборніцтваў, асабліва гаспадарам, калектыву выратавальнай станцыі «Мядзел», які ўзначальвае Дзмітрый Мялешка.

Выратавальнікі выяўлялі лепшыхВарта сказаць, што прадстаўнікі Нарачанскага краю прадэманстравалі добрую падрыхтоўку, дзейнічалі ўмела і прафесійна. А таму і вынікі адпаведныя. Па выратавальным мнагаборстве сярод штатных работнікаў першае месца заняла каманда Вілейскай выратавальнай станцыі, другое — станцыі «Нарач», якую ўзначальвае Сяргей Цяляк, а трэцяе — станцыі «Зубраня» на чале з Аляксандрам Андрэевым. У асабістым заліку роўных не было Дзмітрыю Логінаву з выратавальнай станцыі «Нарач».

Сярод каманд дружыннікаў пер¬шае месца за выратавальнікамі Мядзельскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах, другое — Крупскай і трэцяе — Слуцкай райарганізацый. А ў асабістым заліку сярод дружыннікаў на першай прыступцы п’едэстала гонару быў Андрэй Малько з Мядзела, на другой — таксама наш дружыннік-выратавальнік Дзмітрый Заваліхін, на трэцяй — прадстаўнік Чэрвеньскай раённай арганізацыі Аляксандр Упіт.

У спаборніцтвах па выхаду катэра па трывозе прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — за камандай з Барысава, другое — за камандай станцыі «Зубраня», трэцяе — станцыі «Мядзел».

Каманды-пераможцы атрымалі прыгожыя кубкі, граматы і каштоўныя прызы, а члены каманды — медалі і падарункі. Тыя, хто заняў прызавыя месцы ў асабістым заліку, адзначаны дыпломамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі.

Нельга не назваць і такі факт. У дзень спаборніцтваў сваё 55-годдзе святкаваў старшы матарыст станцыі «Мядзел» Алег Чарняўскі. Пад дружныя апладысменты прысутных ён прымаў шчырыя віншаванні калег і, канечне, каштоўны падарунак.

У цэлым спаборніцтвы прайшлі аператыўна, на высокім арганізацыйным узроўні. Пераможцы вызначаны. Застаецца пажадаць выратавальнікам як мага менш выхадаў катэра па трывозе, няхай на вадзе нічога надзвычайнага не здараецца.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

На здымках: 1. Старшыня абласнога савета таварыства выратавання на водах С. С. Паўлюкевіч разам з камандай выратавальнай станцыі «Зубраня» ў складзе матарыста А. У. Сідаровіча, вадалаза А. І. Ворсы і начальніка станцыі А. Я. Андрэева; 2. Дружыннікі-выратавальнікі Д. С. Заваліхін і А. В. Малько; 3. Каманда выратавальнай станцыі «Нарач» у складзе начальніка С. І. Целяка, вадалазаў Д. Л. Дамшэля, В. М. Прузана і матарыста Д. І. Логінава; Моманты спаборніцтваў.

Фота аўтара.