Вучні Княгінінскай сярэдняй школы прынялі самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах у рамках дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Наведалі разам з Дзядулем Марозам сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, мнагадзетныя сем’і.
Разам з загадчыкам Княгінінскага сельскага клуба Святланай Вапручковай і загадчыкам сельскай бібліятэкі Тамарай Талайкай наведалі сем’і Каралёвых, Жарнасек, Грышкевічаў, а таксама падрыхтавалі цікавы калядны ранішнік для вернікаў прыхода Свята-Троіцкай царквы аграгарадка Княгінін.
Н. Пуня.
Педагог-арганізатар
ДУА «Княгінінская СШ».