…Пранікнёныя кадры кінахронікі, адначасова суровыя і кранальныя вершаваныя радкі. І вось разам з усёй краінай застылі ў хвіліне маўчання нязвыкла пасур’язнелыя падлеткі… Гэта — мітынг-рэквіем у летніку “Эрудыт”, што працуе на базе гімназіі-інтэрната Мядзела.
А пасля мітынгу — сустрэча з гісторыкам і краязнаўцам, загадчыкам музея Старагабскага ВПК д/с-СШ Уладзімірам Серадзінскім. Ён прынёс рэчы часоў Вялікай Айчыннай — салдацкую каску, штык-нож, кубак…
Уладзімір Серадзінскі шмат расказаў пра малавядомыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Інакш нельга: толькі веды могуць уратаваць ад бяспамяцтва і фальсіфікацыі гісторыі.
Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 23.06