Вечарына да 90-гадовага юбілею Міхаіла Гардона

403

Вечарына да 90-гадовага юбілею Міхаіла Гардона — Ганаровага грамадзяніна Мядзельскага раёна, Чалавека года Міншчыны (2014 г.), ветэрана  Вялікай Айчыннай вайны — адбылася ў сераду, 25 верасня, у раённым Цэнтры культуры. Павіншаваць Міхаіла Гершэнавіча з юбілейнай датай прыйшлі старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, а таксама родныя, блізкія і сябры, былыя калегі, прадстаўнікі маладога пакалення… Было шмат цёплых слоў, цікавых успамінаў, кветак, падарункаў. Закончылася імпрэза канцэртам клуба аматараў песні “Верасень” пад кіраўніцтвам нашай таленавітай зямлячкі Стэлы Івановай, у якім прыняў удзел і сам юбіляр.

Вечарына да 90-гадовага юбілею Міхаіла Гардона Вечарына да 90-гадовага юбілею Міхаіла Гардона Вечарына да 90-гадовага юбілею Міхаіла Гардона Вечарына да 90-гадовага юбілею Міхаіла Гардона Вечарына да 90-гадовага юбілею Міхаіла Гардона Вечарына да 90-гадовага юбілею Міхаіла Гардона Вечарына да 90-гадовага юбілею Міхаіла Гардона