Напярэдадні 9 мая да Уладзіміра Іванавіча Жыхара ў аграгарадок Слабада завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка са старшынёй мясцовага сельвыканкама Антанінай Крыўко. Ветэрана шчыра павіншавалі са святам, пажадалі здароўя, аптымізму і каб радаваўся жыццю шмат-шмат год, уручылі падарункі і кветкі.
Прымаў віншаванні, падарункі і кветкі ў гэты дзень і Мар’ян Дзянісавіч Аніська з вёскі Парубкі — ад Алега Бароўкі, старшыні Крывіцкага сельвыканкама Святланы Сіняўскай, вучняў Крывіцкага ВПК і настаўніцы Ірыны Святоха, суседзяў. А да ўсіх слоў гучалі і музычныя падарункі ад загадчыка Дома культуры Аляксандра Куцько. А песню «Дзень Перамогі» праспявалі ўсе разам…