Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота)

1591

Сёння, 25 студзеня, у цэнтральнай раённай бальніцы падвялі вынікі работы за 2022 год (падрабязнасці — у найбліжэйшым нумары газеты).

Галоўны ўрач Марына Субач уручыла ўзнагароды лепшым з лепшых. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама ўзнагароджана урач-эксперт Ірына Валюк. Падзяка начальніка галоўнага ўпраўлення аб’яўлена ўрачу-псіхіятру-нарколагу Вераніцы Врублеўскай і медсястры хірургічнага аддзялення Людміле Козел.

Пераможцамі раённага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва сталі Крывіцкая ўчастковая бальніца, Занарацкая амбулаторыя, Ілаўскі ФАП і педыятрычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.

Ганаровай граматай цэнтральнай раённай бальніцы ўзнагароджаны ўрач-хірург Дзмітрый Балашка, урач ультрагукавой дыягностыкі Алена Ганчарэнка, медсястра хірургічнага аддзялення Кацярына Кадушкевіч і памочнік урача Алёна Варабей. Падзякі галоўнага ўрача атрымалі ўрач клінічнай лабараторнай дыягностыкі Юлія Маляёнак, урач-тэрапеўт Свірскай участковай бальніцы Ларыса Сухарэўская, урач агульнай практыкі Таццяна Абалевіч, урач-неўролаг Юлія Жалезка, аперацыйная медсястра Наталля Васілевіч, медсястра прыёмнага пакоя Вольга Гайдуковіч, памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Жанна Валько, медсястра агульнай практыкі Будслаўскай амбулаторыі Святлана Гапановіч-Бабарыка, санітарка інфекцыйнага аддзялення Зоя Палонік, медсястра тэрапеўтычнага аддзялення Сняжана Казловіч, медсястра педыятрычнага аддзялення Вольга Коршун, медсястра-анестэзіст Юлія Лагутка і сястра-гаспадыня акушэрскага аддзялення Любоў Шчамель.

Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота) Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота) Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота) Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота) Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота) Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота) Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота)

 

 

Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота) Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота) Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота) Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота) Узнагародзілі работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы (шмат фота)