Восем чалавек працуе ва ўпраўленні па рабоце з плацельшчыкамі па Мядзельскім раёне Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Вілейскім раёне. У нядзелю яны адзначаюць прафесійнае свята. І, як гэта звычайна бывае, акрамя віншаванняў некаторыя атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.

Ганаровых грамат райвыканкама ўдастоены дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення Надзея Камолава і адміністратар сеткі Антон Падгол, падзякай старшыні аблвыканкама ўзнагароджана намеснік начальніка інспекцыі-начальнік упраўлення Аксана Печкурова, а падзякай начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці — галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення Вераніка Паваляева. Як трэба працаваць, каб атрымаць узнагароду, цікаўлюся ў Веранікі Леанідаўны.

— Гэта не толькі асабіста мая заслуга. Спецыфіка нашага невялікага калектыву ў цесным узаемадзеянні. Мая праца, напрыклад, тычыцца плацельшчыкаў-фізічных асоб — налічэнне ўсіх іх падаткаў: падаходных, маёмасных, збораў за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці, за аграэкатурызм, адзінага падатку… Але гэтым накірункам мы займаемся ўтрох — я, Алена Шылко і Людміла Палонік. Участак работы адказны, таму часта звяртаемся па параду адна да адной, каб усё зрабіць правільна. Памылак у нашай працы не павінна быць. На іншых калег таксама магу разлічваць. Ёсць такі жарт: добра Змею Гарынычу, у яго тры галавы. Параіўся з кожнай і прыняў рашэнне. Мы таксама карыстаемся гэтым прынцыпам: селі, абмеркавалі, кожны накінуў нейкую ідэю, глядзіш — і да аптымальнага рашэння прыйшлі.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 10.07

Іна ЯРЧАК.

На здымку: Вераніка Паваляева    Фота аўтара.