Урач з абаяльнай усмешкай

1643

СЁННЯ існуе вялікі выбар прафесій. Можна стаць модным інтэрнэт-блогерам, заснаваць уласную фірму. Можна, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, упэўнена крочыць па службовай лесвіцы. Тым не менш, у стагоддзе развіцця камп’ютарных тэхналогій
у пашане застаюцца людзі і такіх прафесій, як урач, настаўнік, юрыст…

Цікавы шлях у прафесію быў у Кацярыны Ерман, урача-эпідэміёлага, загадчыка аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Родам яна з курортнага пасёлка Нарач. У школе марыла набыць юрыдычную адукацыю і стаць пракурорам. Мама схілялася да таго, каб дачушка паступала ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Але на сямейнай нарадзе вырашылі, што паспрабуюць у медыцынскі. Каця ўзмоцнена рыхтавалася да паступлення, наведвала рэпетытара па хіміі. Педагог цікава расказвала пра Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя Сахарава, пра перспектывы працы ў экалагічнай службе. Гэтыя расказы заінтрыгавалі дзяўчыну, і яна вырашыла, што менавіта ў гэту навучальную ўстанову бу­дзе паступаць. Але лёс распарадзіўся па-іншаму.

— Паехалі з мамай у Мінск падаваць дакументы. Вырашылі зазірнуць у мед­універсітэт, пацікавіцца, ці вялікі конкурс. На дварэ быў лівень. Пакуль дайшлі ад прыпынку да ўнівера — прамоклі да ніткі, — расказвае Кацярына Юр’еўна. — “Усё, далей нікуды не паедзем. Будзем тут падаваць дакументы”, — кажу маме. Вось так па збегу абставін і паступіла ў медыцынскі ўніверсітэт. Выбрала медыка-прафілактычны факультэт, які рыхтуе спецыялістаў да практычнай прафілактычнай службы.

Хутка праляцелі шэсць гадоў вучобы. І вось Кацярына вяртаецца на родную Мя­дзельшчыну. Дарэчы, вучылася яна па мэтавым накіраванні. У жыцці кожнага маладога чалавека вельмі важныя першыя крокі ў прафесіі. Толькі закончана вучоба, здаецца, у галаве так шмат ведаў. Але адна справа — тэорыя, а зусім іншая — практыка. Шмат чаго залежыць і ад самога маладога работніка: ці праявіць сябе, ці бу­дзе ў яго жаданне працаваць, а не проста адбыць патрэбны тэрмін. Таксама важную ролю ў станаўленні маладога спецыяліста адыгрывае той калектыў, куды ён трапіць: як паставяцца, ці заахвоцяць да работы, ці падтрымаюць у складаны момант. Адным словам, адаптацыя на новым працоўным месцы — працэс няпросты. Але Кацярыне ў гэтым сэнсе пашанцавала.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 20.06

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ. Фота Аляксандра Высоцкага.