У загсе віншавалі маладых і іх бацькоў

2502

Сёння, 22 кастрычніка, у аддзеле загс райвыканкама адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу Дзмітрыя Блізніка і Дар’і Акуневіч.

Малады — з пасёлка Зубранёўка, маладая — з Мядзела. Абое працуюць фельчарамі “хуткай дапамогі”, толькі Дзмітрый — у Нарачы, а Дар’я — у Мядзеле. Пазнаёміліся яшчэ падчас вучобы ў медыцынскім каледжы.

Вядома ж, сённяшні дзень назаўсёды застанецца ў памяці не толькі маладых, але і іх бацькоў. «Адчуваю хваляванне і радасць, — падзялілася Алена Мікалаеўна, матуля Дзмітрыя. — Рада, што яны сустрэліся, што кахаюць адно аднаго. Удачы ім і ўсяго самага найлепшага». Жыць у ладзе ды згодзе зычаць маладым і Дар’іны бацькі. Іх уласнае вяселле, расказаў галава сям’і Валерый Рыташавіч, было 25 год таму. Рэгістравалі шлюб таксама ў Мядзеле, яшчэ ў старым загсе. А Людміла Уладзіміраўна зазначыла, што вяселле дачкі стала ёй добрым падарункам на дзень нараджэння, які адзначыла зусім нядаўна, акурат у Дзень маці.

…Паколькі ўчора святкаваўся Дзень бацькі і завяршыўся Тыдзень бацькоўскай любові, віншаванні падчас урачыстай цырымоніі прымалі не толькі маладыя. З нагоды Дня бацькі памятны адрас Валерыю Акуневічу ўручыла галоўны спецыяліст аддзела загс Аксана Жук. А з нагоды Тыдня бацькоўскай любові падарункі бацькам маладых уручыла загадчыца аддзялення Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Валянціна Берняковіч.

У загсе віншавалі маладых і іх бацькоў

У загсе віншавалі маладых і іх бацькоў

У загсе віншавалі маладых і іх бацькоў

У загсе віншавалі маладых і іх бацькоў
Валянціна Берняковіч уручае падарункі бацькам маладых
У загсе віншавалі маладых і іх бацькоў
Бацькі маладых з начальнікам аддзела загс Галінай Калмук (злева) і галоўным спецыялістам Аксанай Жук