У сценах Свірскага ліцэя…

248

Не параўнаць былоp2150210е Свір­скае прафтэхвучылішча з цяперашнім ліцэем. Змянілася не толькі шыльда. Новыя прафесіі, новыя формы навучання, новыя задачы, у рэшце рэшт. Але ня­зменным засталося адно — тут юнакі і дзяўчаты набываюць веды, якія стануць потым асновай іх практычнай дзейнасці на карысць грамадства. Гутару з дырэктарам гэтай установы М. І. Ігнаценкам, і ён пачынае з навіны:

— У студзені выпусцілі  групу сацыяльных работнікаў, якія будуць абслугоўваць састарэлых і адзінокіх людзей. Упершыню, дарэчы. І гэта была менавіта наша ініцыятыва. Такія работнікі запатрабаваны, а мы, у сваю чаргу, маем магчымасці для іх падрыхтоўкі. І найперш, кваліфікаваныя кадры. Выкладалі прадмет нашы спецыялісты Таццяна Аляксандраўна Рымша і Таццяна Сігізмундаўна Янкіна. Заняткі па завочная форме былі арганізаваны ў Крывічах (там мы арандавалі ў мясцовай школе адзін з класаў) і ў Мядзеле ў двух гарадскіх школах. А вось экзамены прымалі ўжо у ліцэі. 25 чалавек атрымалі адпаведныя дыпломы. Міласэрнасці і спагады ім ў далейшай рабоце!

Як патлумачыў М. І. Ігнаценка, з мэтай выканання платных паслуг падрыхтавалі (па заяўках арганізацый) групу вальшчыкаў лесу. Набылі гэту прафесію 23 чалавекі з Вілейскага, Астравецкага і нашага раёнаў. А цяпер займаецца група будучых вадзіцеляў катэгорыі «В».

— Па просьбе Міністэрства лясной гаспадаркі зноў пачнём  рыхтаваць леснікоў, — сказаў далей Міхаіл Іванавіч. — Першую групу выпусцілі ў 2009 годзе, а пасля проста  не было заявак. Выпускаем таксама кандытараў, повараў, афіцыянтаў, спецыялістаў будаўнічых прафесій: абліцоўшчыкаў, плітачнікаў, муляраў і маляроў. Як і раней, працягваем рых­таваць кадры для вёскі. Гэта трактарысты-машыністы сель­скагас­падарчай вытворчасці. Да таго ж, на нашай базе працуе ў гэтым накірунку філіял Мядзельскага вучэбна-вытворчага камбіната, дзе займаюцца вучні Сырмежскай, Старлыгскай, Камароўскай і Нарацкай №1 школ. А яш­чэ трэці год (згодна з рашэннем абласнога выканаўчага камітэта) за намі замацаваны 4 базавыя прадпрыемствы, для якіх таксама «куём» кадры.  Гэта таварыствы «Свір-агра»,»Міжазёрны край», «Нарацкая ні­ва-2004» і райПА.

Ёсць у навучэнцаў ліцэя  і творчыя здабыткі. p2150206 Шмат цікавых работ давялося пабачыць у мясцовым музеі, куды нас запрасіў на экскурсію Міхаіл Іванавіч. А летась дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці сталі Вольга Малькевіч і Галіна Зенькевіч (кіраўнік А. М. Трошына) і Аляксей Валуевіч (кіраўнік А. Ф. Куроўскі). Аляксей, да прыкладу, прадаставіў на конкурс макет экалагічна чыстага дома з мадэллю сонечнай батарэі.  Вольга і Галіна пакарылі журы карцінай з футра «Чорны лебедзь».

Папытаўся ў дырэктара пра тое, якім бачыцца заўтрашні дзень Свірскага ліцэя.

— Пэўныя планы ёсць, — адказаў М. І. Ігнаценка. — У прыватнасці, думаем развіваць і надалей завочную форму навучання, па­шыраць адукацыйныя паслугі — абучаць на вадзіцеляў, тых жа вальшчыкаў лесу.  На жаль, дэмаграфічная праблема непасрэдна ўплывае і на нас. Зараз у ліцэі займаецца 215 навучэнцаў, а можам прыняць 350. Не спрыяе напаўняльнасці нашай установы і тое, што знаходзіцца ліцэй фактычна на перыферыі буйных транспартных шляхоў. Тым не менш, як самі бачыце, рук не апускаем, працуем з поглядам у заўтра. І забяспечваем якасны працэс падрыхтоўкі спецыялістаў вызначаных прафесій.

Аляксандр БЫКАЎ.

Фота Таццяны Несцярэнка.