У раённую арганізацыю Чырвонага Крыжа запрасілі наведвальнікаў аддзялення ТЦСАН

238

У пятніцу ў раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа прайшло заключнае мерапрыемства Тыдня бацькоўскай любові. У госці сюды запрасілі наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Мядзельскага ТЦСАН разам са спецыялістам па сацыяльнай рабоце Аксанай Андрон. Гасцей ветліва сустракалі валанцёры, вучаніцы Мядзельскай СШ №2 Ліза Цыркулеўская і Віка Мычко.

Аб рабоце, праектах і планах на будучыню арганізацыі расказалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Грышкевіч, а таксама Ганна Падгол і Святлана Мінчук.

— Паколькі сустрэча адбылася ў Тыдзень бацькоўскай любові, кожны распавёў пра сябе і сваю сям’ю, — расказала Ірына Грышкевіч. — Сустрэча працягнулася за салодкім сталом, накрытым валанцёрамі. Гасцям уручылі салодкія падарункі і кветкі. А валанцёр нашай арганізацыі Марыя Ардынец не толькі частавала тортам уласнага прыгатавання, але кожнаму ўдзельніку сустрэчы звязала і падарыла хатнія тапачкі.

У раённую арганізацыю Чырвонага Крыжа запрасілі наведвальнікаў аддзялення ТЦСАН

Фота забяспечана Ірынай Грышкевіч