У Мядзеле ўзнавіла работу грамадская прыёмная

603

11 лістапада ў Мядзеле, у раённым Цэнтры культуры, узнавіла работу грамадская прыёмная.

Прыём праводзяць старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Глінская, раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі раённага Цэнтра культуры Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля Іванова.