У Мядзеле віншавалі маладажонаў ды іх мам

1295

Сёння, 15 кастрычніка, у Мядзельскім загсе адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу.

Стварылі сям’ю Аляксей Грышкевіч з г. п. Крывічы і ўраджэнка вёскі Апенькі Вілейскага раёна Надзея Яцкевіч. Цырымонію правяла начальнік аддзела загса райвыканкама Галіна Калмук. Атрымалі маладыя і свой першы дакумент — пасведчанне аб рэгістрацыі шлюбу.

У Мядзеле віншавалі маладажонаў ды іх мамУ Мядзеле віншавалі маладажонаў ды іх мамУ Мядзеле віншавалі маладажонаў ды іх мамУ Мядзеле віншавалі маладажонаў ды іх мамУ Мядзеле віншавалі маладажонаў ды іх мамУ Мядзеле віншавалі маладажонаў ды іх мамУ Мядзеле віншавалі маладажонаў ды іх мам

 

 

А раз учора адзначаўся Дзень маці, асаблівыя словы падзякі былі адрасаваны матулям маладых — Алене Грышкевіч і Веры Яцкевіч. Іх горача павіншавала з гэтай нагоды начальнік аддзела загса райвыканкама Галіна Калмук і ўручыла памятныя адрасы і па кветцы.

Прымалі мамы жаніха і нявесты таксама віншаванні і падарункі ад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Святланы Чарняўскай і ад дырэктара Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людмілы Тананы.

У Мядзеле віншавалі маладажонаў ды іх мам У Мядзеле віншавалі маладажонаў ды іх мам