У Мядзеле прайшоў пленум раённага савета ветэранаў

298

Пленум раённага савета ветэранаў прайшоў у Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка. Абмеркаваны работа раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў за мінулы год і справаздача рэвізійнай камісіі.

Старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч у дакладзе падрабязна спыніўся на асноўных напрамках дзейнасці грамадскага фарміравання, назваў мерапрыемствы, якія праводзіліся па ініцыятыве і з удзелам актывістаў ветэранскай арганізацыі. Акрэсліў ён таксама задачы, якія стаяць перад раённым саветам ветэранаў на 2023 год. Са справаздачай рэвізійнай камісіі выступіў член рэвізійнай камісіі Сяргей Сакалоў.

У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел ветэран вайны і працы, ганаровы старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Гардон, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза Ядвіга Чарняўская, старшыня Слабадскога сельвыканкама Антаніна Крыўко, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Анатоль Сідарэнка.

У Мядзеле прайшоў пленум раённага савета ветэранаў У Мядзеле прайшоў пленум раённага савета ветэранаў У Мядзеле прайшоў пленум раённага савета ветэранаў У Мядзеле прайшоў пленум раённага савета ветэранаў

Заахвочаны на пленуме актывісты і памочнікі ветэранскага руху. Граматай абласнога савета ветэранаў узнагароджаны адказны сакратар раённага савета ветэранаў Святлана Мінчук і член прэзідыума названага грамадскага фарміравання Віктар Звяруга. Граматай раённага савета ветэранаў адзначаны старшыні Занарацкага і Свірскага сельвыканкамаў Антаніна Крыўко і Валянціна Субач, воіны-інтэрнацыяналісты Анатоль Сідарэнка і Мікалай Калошка, а таксама старшыні Сваткаўскай і Занарацкай пярвічных ветэранскіх арганізацый Вера Хацяновіч і Людміла Прышчэп.

У Мядзеле прайшоў пленум раённага савета ветэранаўУ Мядзеле прайшоў пленум раённага савета ветэранаў У Мядзеле прайшоў пленум раённага савета ветэранаў