У Мядзеле прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму: “Абарона дзяцей ад насілля”

327

На базе Мядзельскай цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Танка прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму: “Абарона дзяцей ад насілля”. Акрамя экспертаў, удзел у яе рабоце прынялі прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі, грамадскасці і намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі раёна.

— Тэма гэта даволі актуальная, — падкрэсліла, пачынаючы размову, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Мая Семяновіч. — Насілле над дзецьмі, жорсткія адносіны да іх у сям’і, злачынствы супраць палавой недатыкальнасці непаўналетняй асобы ніколі не праходзяць бясследна. Яны, хочацца гэтага ці не, адлюстроўваюцца на іх псіхіцы, далейшым жыцці. Таму і сабраліся , каб абмеркаваць, як абараніць дзяцей, дапамагчы ім не апынуцца ў ролі пацярпелых.

Пра выяўленне і прафілактыку насілля, жорсткіх адносін з дзецьмі і падлеткамі, а таксама пра злачынствы супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх расказаў прысутным старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Іван Апанасевіч. Іван Валер’евіч спыніўся на адказнасці, якая прадугледжана за насілле ў адносінах да непаўналетніх асоб.

У Мядзеле прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму: “Абарона дзяцей ад насілля” У Мядзеле прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму: “Абарона дзяцей ад насілля”

Пра дзейнасць пракуратуры па прадухіленні насілля распавёў старшы памочнік пракурора раёна Аляксей Купрэвіч. У прыватнасці, Аляксей Аляксандравіч адзначыў:

— Факты насілля ў сем’ях, дзе выхоўваюцца дзеці, недапушчальныя. А задача суб’ектаў прафілактыкі прымаць неабходныя меры своечасова, не чакаючы ўзнікнення там крытычнай сітуацыі.

Псіхалагічнае насілле, своечасовае выяўленне прыкмет і вынікаў — тэма выступлення педагога-псіхолага Мядзельскай СШ імя Уладзіміра Дубоўкі Вольгі Малашкевіч. А на медыцынскіх аспектах вынікаў жорсткіх адносін з непаўналетнімі спынілася раённы ўрач-педыятр Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы Людміла Тонкавіч. Людміла Эдуардаўна расказала і пра цяжкасць траўм, якія часам атрымліваюць дома непаўналетнія.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі прыйшлі да высновы: выхаванне дзяцей найперш залежыць ад бацькоў, іх ролі і асабістага ўдзелу ў жыцці і развіцці дачок і сыноў.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.