У “Мядзелаграсэрвісе” адбыліся Зажынкі

620

Добрыя словы і песні, жнейкі ў народных строях, супольная малітва і першы сноп новага ўраджаю — усё гэта было на полі за Мядзелам паблізу Кальварыі. Сёння, 23 ліпеня, у ААТ “Мядзелаграсэрвіс” адбыліся Зажынкі.

У “Мядзелаграсэрвісе” адбыліся Зажынкі

У “Мядзелаграсэрвісе” адбыліся Зажынкі

У “Мядзелаграсэрвісе” адбыліся Зажынкі

У “Мядзелаграсэрвісе” адбыліся Зажынкі

 

 

Камбайнераў сёлета пяць: Сяргей Крывенькі, Сяргей Гусакоў, Уладзімір Зайцаў, Мікалай Мычко і Руслан Абаза.

У “Мядзелаграсэрвісе” адбыліся Зажынкі

…Першым з добрымі пажаданнямі да ўдзельнікаў жніва зярнуўся галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання райсельгасхарчу Сяргей Мычко. Пра неабходнасць строга прытрымлівацца тэхнікі бяспекі гаварыў галоўны інжынер гаспадаркі Юрый Пракацень, на плённую работу ў сціслыя тэрміны настройвала галоўны аграном Марына Сіўчак.

Камбайнерам уручылі караваі.

У “Мядзелаграсэрвісе” адбыліся Зажынкі

Адбылася супольная малітва, а потым іерэй Свята-Траецкай царквы Мядзела айцец Віталій акрапіў святой вадой удзельнікаў жніва і іх тэхніку.

У “Мядзелаграсэрвісе” адбыліся Зажынкі

Жнейкі зажалі першы сноп і ўручылі яго дырэктару гаспадаркі Міхаілу Канапацкаму.

У “Мядзелаграсэрвісе” адбыліся Зажынкі

У “Мядзелаграсэрвісе” адбыліся Зажынкі

Міхаіл Канапацкі пажадаў прысутным мірнага неба, здароўя, поспехаў у нялёгкай працы. Нагадаў словы Прэзідэнта пра тое, што, чым больш будзе намалочана, тым больш будзе збожжа, мяса, малака — адпаведна, будзе большы заробак, будзе і ўсё астатняе. А завяршыў прамову словамі: «У добры шлях, сябры!»

…У добры шлях, жніво!

* * *

Міхаіл КАНАПАЦКІ, дырэктар ААТ “Мядзелаграсэрвіс”:

— На жніве будуць працаваць пяць камбайнаў, пяць адзінак тэхнікі на адвозцы збожжа, тры прэс-падборшчыкі, два ўборшчыкі саломы. Трэба ўбраць 610 гектараў збожжавых культур і 40 гектараў грэчкі, за два тыдні павінны справіцца. Усе камбайны падрыхтаваны, укамплектаваны неабходным, атрыманы допускі.  …У Слуцкім раёне, дзе я нарадзіўся і жыў (тут працую толькі тры месяцы), перад пачаткам жніва абавязкова праводзяцца Зажынкі. Гэта традыцыя дзядоў і прадзедаў, і яе варта прытрымлівацца. Да таго ж, гэта матывуе людзей. Учора кожны камбайнер атрымаў 300 рублёў прэміі за падрыхтоўку камбайна. Сёння — Зажынкі, у нядзелю — апошні дзень адпачыць. Ну а ў сераду-чацвер пачнецца масавая ўборка.

Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара.