У Княгініне здарыўся пажар

680

Паведамленне, што ў аграгарадку Княгінін гарыць гаспадарчая пабудова, паступіла ратавальнікам Мядзельшчыны у нядзелю ў 2 гадзіны 31 хвіліну. Калі прыбылі на месца, будыніна гарэла адкрытым полымем. У выніку пажару адна з гаспадарчых пабудоў знішчана поўнасцю, сцены і маёмасць у другой пашкоджаны, дах дачнага дома, які знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці, знішчаны. Верагодней за ўсё, прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

У Княгініне здарыўся пажарУ Княгініне здарыўся пажар

У Княгініне здарыўся пажар

Не лішнім будзе нагадаць асноўныя правілы, якіх неабходна прытрымлівацца, каб засцерагчы сваю сям’ю як ад пажараў, так і ад удараў электрычным токам. Калі пры ўключэнні ў разетку ці выключэнні бытавой тэхнікі бачыце іскры альбо пры ўключэнні ў сетку прыбораў разеткі награюцца — гэта прыкмета слабых кантактаў. Лепшы спосаб прадухіліць пажар — замяніць разетку. Памятайце, што засцерагальнікі абараняюць ад кароткіх замыканняў, а не ад загаранняў па прычыне дрэнных кантактаў.

Танныя разеткі і падаўжальнікі з рынку шматразова павялічваюць рызыку пажару. Не эканомце на бяспецы і купляйце толькі сертыфікаваную электрафурнітуру.

Падаўжальнікі прызначаны для кароткачасовага падключэння бытавой тэхнікі. Нельга пракладваць кабель ад іх пад дыванамі, мэбляй, праз парогі. Не карыстайцеся падаўжальнікамі, ізаляцыя ў якога пераціснута, патрэскалася. Адразу пасля прымянення падаўжальнік трэба выключыць з разеткі.

Калі пры ўключэнні электрапрыбора асвятленне робіцца крышку цямнейшым, гэта яўная  прыкмета, што электрасетка перагружана альбо дрэнна зацягнуты кантакты. А гэта — прадвеснік пажару. У такім выпадку трэба тэрмінова выклікаць электрыка. Частае перагаранне  засцерагальнікаў можа сведчыць аб перазрузцы сетак.

Ірына КАРАПЕЦЯН, інспектар сектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.

Фота забяспечаны аўтарам.