У грамадскім абмеркаванні законапраектаў прынялі ўдзел дарожнікі

65

Сёння, 2 лістапада, работнікі філіяла  ДЭУ № 66 РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” далучыліся да абмеркавання законапраектаў “Аб змяненні выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь” і “Аб Усебеларускім народным сходзе”.

Адразу перад прысутнымі выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская. Святлана Анатольеўна, спынілася на асноўных палажэннях дакументаў, вынесеных на грамадскае абмеркаванне.

Расказала аб новаўвядзеннях, якія накіраваны на ўдасканальванне выбарчага заканадаўства. У прыватнасці, аб змяненні патрабаванняў да кандыдатаў у Прэзідэнты, увядзенні адзінага дня галасавання для выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, аб парадку выбрання прадстаўнікоў мясцовых Саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці ў вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя — Усебеларускі народны сход і гэтак далей.

Асобна спынілася дакладчыца на праекце Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Усебеларускім народным сходзе”. Закранула пытанні аб членстве і прадстаўніцтве вышэйшага органа народаўладдзя, яго структуры і паўнамоцтвах. Пры гэтым адзначыла, што асаблівы статус Усебеларускага народнага сходу вызначаецца, найперш,  маштабнасцю яго канстытуцыйных паўнамоцтваў.