У госці да сімвалаў года ў вёску Рудашаны

209

Сімвал 2023 года па ўсходнім календары — Чорны Вадзяны Трус. Бадай, найбольш у раёне ведае пра гэтых жывёл Аляксандр Гатоўка, які ў вёсцы Рудашаны больш за шэсць год займаецца гадоўляй трусоў. Разводзіць так званых гібрыдаў, асаблівасць якіх у тым, што хутка набіраюць вагу.

— Перад тым, як займацца гэтай справай, што ведалі пра трусоў?
— Пэўна, як і усе: толькі што хутка размнажаюцца, — усміхаецца ён.

— За гэтыя гады яны вас чым здзіўлялі?

— Толькі апетытам. Пражэрлівасць — гэта адрозная рыса гібрыдаў. Кормячая самка можа і да кілаграма камбікорму за дзень з’есці. Самцоў абмяжоўваю — трэба, каб былі ў форме.

— А чым корміце?
— Выключна камбікормам. І ваду даю — толькі ачышчаную.

Для фотасесіі Аляксандр вымае з клеткі аднаго з трусоў, якому менш за год. А быў, успамінае гаспадар, і такі, што да дзесяці год дажыў. Трус яўна не настроены доўга пазіраваць, вырашае лепш пабегаць па верху клетак, таму Аляксандр бярэ яго на рукі.

У госці да сімвалаў года ў вёску Рудашаны

 

— Якія трусы па характары?
— Гібрыды вельмі спакойныя. Сядзяць, ядуць і растуць.

— Укусіць могуць?
— Не — толькі паспрабаваць, што перад ім такое. Ніколі не кусалі да крыві. Але, бывае, што супакоіць трэба.

— Якія яны жывёлы?

— Патрабавальныя да ўмоў утрымання, да корму — увагі ім трэба шмат. Асабліва трэба быць уважлівым да іх здароўя, штодзённа, а то і некалькі разоў на дзень праводзіць агляд. Безумоўна, у чалавека, які імі займаецца, павінна быць кваліфікацыя.

Сімвала года — чорнага труса — у гаспадарцы не адшукалі, яны тут спрэс белыя. Як Аляксандр толькі пачынаў справу, былі яны пароды «хіплус».

— Але за гэтыя гады столькі разоў перамяшаны, што цяпер пароду можна назваць «нарачанскі бе­лы», — жартуе гаспадар.

Год Чорнага Вадзянога труса афіцыйна пачнецца 22 студзеня 2023 года. Дата кітайскага Новага года вызначаюцца па месячным календары і змяняецца кожны год.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 31.12