У гарадскім пасёлку Свір устаноўлена новая дошка аб’яў

695

ПАСТАЯННА мяняе аблічча гарадскі пасёлак Свір. Рэгулярна з’яўляецца штосьці новае, прыгожае. Уздоўж многіх вуліц высаджаны кветкі, якія радуюць вока жыхароў. Вясной у парку зманціравалі дзіцячую пляцоўку, якая карыстаецца папулярнасцю.

А днямі перад уваходам у парк устанавілі новую дошку аб’яў. На ёй размешчана інфармацыя, з якой з ахвотай знаёмяцца жыхары пасёлка.