У Бакачах гарэла лазня

635

Учора, 20 студзеня, а палове сёмай вечара ў цэнтр аператыўнага кіравання Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні лазні ў вёсцы Бакачы Слабадскога сельсавета. Пасля прыбыцця да месца падраздзяленняў райаддзела назіралася гарэнне лазні адкрытым полымем.

У выніку пажару пашкоджаны сцены і маёмасць лазні, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю аддзела Ірына Карапецян.

Фота забяспечана райаддзелам па надзвычайных сітуацыях.