Цёплае і сардэчнае свята — Дзень пажылых людзей

128

Цёплае і сардэчнае свята — Дзень пажылых людзейПАВАЖАНЫЯ жыхары Мядзельшчыны, ветэраны вайны і працы!

У першы дзень кастрычніка мы адзначаем цёплае і сардэчнае свята — Дзень пажылых людзей. Гэта свята — дзень нашай агульнай удзячнасці і павагі да людзей старэйшага пакалення, якія стваралі аснову для сённяшніх поспехаў і сваім прыкладам паказвалі, як патрэбна працаваць на карысць Айчыны. Клопат пра пажылых людзей — адна з тых апор, на якіх будуецца не толькі моцная сям’я, але і квітнеючае грамадства. Пажылым людзям у нашай дзяржаве надаецца вялікая ўвага. У краіне створана маштабная сістэма сацыяльнай абароны пажылых людзей. Яна ўключае ў сябе прадстаўленне розных ільгот і гарантый, павышэнне пенсій, сацыяльнае абслугоўванне на даму.

Паважаныя сябры! Многія з вас і сёння працягваюць весці актыўную грамадскую дзейнасць, робяць сваё жыццё насычаным, яркім і цікавым. Назапашаныя вамі веды, багацейшы жыццёвы вопыт асабліва важныя ў цяперашніх умовах, калі разам з ініцыятывай і энергіяй маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых.

Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, доўгіх год жыцця, бадзёрасці, асабістага шчасця і дабрабыту. Няхай вашы дзеці і ўнукі радуюць вас сваімі поспехамі і перамогамі! Няхай кожны ваш дзень будзе сагрэты цяплом любові і павагі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.