Трэніравацца, каб выратаваць — прайшлі заняткі па адпрацоўцы правільнасці дзеянняў групы выратавання на вадзе (фота)

476

У райаддзеле па надзвычайных сітуацыях пастаянна праводзяцца заняткі па адпрацоўцы правільнасці дзеянняў групы выратавання на вадзе.

Чарговыя заняткі групы пад кіраўніцтвам начальніка каравула ПАВЧ №1 Мя­дзела Руслана Рэута адбыліся на мінулым тыдні на возеры Мястра непадалёку ад вёскі Мікольцы. Работнікі райддзела спускаюць на возера лодку. Адзін з іх выконвае ролю чалавека, якому патрэбна дапамога. Аператыўна да яго падаецца лодка, работнікі райаддзела кідаюць выратавальны круг — і «пацярпелага» выцягваюць з вады.

— Такім чынам, заняткі паказалі, што выратавальнікі гатовы да выканання пастаўленых задач і змогуць аказаць дапамогу чалавеку, які церпіць бедства, — робіць выснову інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю аддзела Ірына Карапецян Ірына Карапецян.

У занятках удзельнічаў і дзяржінспектар Мядзельскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах Яўген Сахончык: каб адпрацаваць узгодненасць дзеянняў.
Трэніравацца, каб выратаваць — прайшлі заняткі па адпрацоўцы правільнасці дзеянняў групы выратавання на вадзе (фота)Трэніравацца, каб выратаваць — прайшлі заняткі па адпрацоўцы правільнасці дзеянняў групы выратавання на вадзе (фота)Трэніравацца, каб выратаваць — прайшлі заняткі па адпрацоўцы правільнасці дзеянняў групы выратавання на вадзе (фота)Трэніравацца, каб выратаваць — прайшлі заняткі па адпрацоўцы правільнасці дзеянняў групы выратавання на вадзе (фота)

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за сераду