Тэлебачанне завітала ў Камарова

233

Пра маляўнічасць Нарачанскага краю можна гутарыць бясконца. Яна спакушае заўзятых турыстаў. Натхняе паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў. І, безумоўна, кліча ў дарогу здымачныя групы тэлеканалаў.

Нядаўна тэлевізійнікі завіталі да нас у Камарова (і варта адзначыць, неўпершыню). У суправаджэнні Івана Пятровіча Драўніцкага яны наведалі мясцовыя ўстановы: зайшлі ў кафэ, школу, ліцэй. Наш краязнаўца расказаў гасцям пра гісторыю населенага пункта, яго будні — прадаставіў багаты матэрыял для відэасюжэта.

Дарэчы, што ні кажыце, а пабачыць сябе, знаёмых і проста родныя мясціны на блакітным экране вельмі прыемна. Памятаю, як аднойчы здымалі нас у музычнай школе: хто іграў на цымбалах, хто на акардэоне. На той момант хваляваліся, а калі ўбачылі свой маленькі аркестрык па тэлебачанні — парадаваліся. Дык няхай жа супрацоўнікі каналаў прыязджаюць часцей: у нас не толькі мясціны прыгожыя, але і людзі добрыя, шчырыя, заслу­гоўваючыя ўвагі і хвіліны-другой тэлеэфіру.

Лізавета Горбач.

Вучаніца 8 класа Камароўскай САШ.