Сёння пачалося датэрміновае галасаванне

793

У АДПАВЕДНАСЦІ з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання пачалося датэрміновае галасаванне. Згодна з дзеючым заканадаўствам выкарыстаць такое права маюць грамадзяне, якія ў дзень выбараў пазбаўлены магчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання. Пацвярджаць прычыны гэтага не патрабуецца. Дарэчы, некаторыя жыхары азёрнага краю такім правам скарысталіся.

У першы дзень датэрміновага галасавання давялося пабываць на Вераснёўскім участку для галасавання № 43 райцэнтра. Там усё было гатова да прыёму выбаршчыкаў: падрыхтаваны спісы, абсталявана ка­біна для тайнага галасавання, устаноўлена урна. Роўна ў 10 гадзін старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Ірына Азарка абвясціла аб пачатку работы.

Да стала, дзе працавалі члены камісіі Ніна Чаховіч і Сяргей Багданаў, падышла Жанна Юц.

— Спадзяёмся, што актыўнасць нашых выбаршчыкаў будзе нядрэннай, — кажа Ірына Іосіфаўна. — Датэрміновае галасаванне працягнецца па 16 лістапада ўключна. Камісія будзе працаваць у гэтыя дні з 10-ці да 14-ці гадзін і з 16-ці да 19-ці гадзін і гатова прыняць усіх, хто пажадае прагаласаваць датэрмінова. Аднак асноўную колькасць выбаршчыкаў мы чакаем усё ж у дзень выбараў 17 лістапада.

Сёння пачалося датэрміновае галасаванне
Пабывалі ў гэты дзень таксама на Гатавіцкім участку для галасавання № 47, які разме­шчаны ў закрытым спартыўным комплексе санаторыя “Сосны”. Пакуль размаўлялі са старшынёй камісіі Валерыем Івашковым, пакрысе сталі збірацца на ўчастак выбаршчыкі. Падышоў да стала, дзе працавалі члены камісіі Сяргей Ліхач і Людміла Мацко, мужчына з пашпартам у руках. Як высветлілася, гэта быў Мікалай Купрэвіч.

Сёння пачалося датэрміновае галасаванне
Пажадаў прагаласаваць датэрмінова і Сяргей Бялько. Мужчына прызнаўся, што ў дзень выбараў не зможа прыйсці на ўчастак для галасавання, а таму вырашыў зрабіць гэта загадзя.

Сёння пачалося датэрміновае галасаванне

— У камісіі ў нас падабраны людзі актыўныя, добрасумленныя, — кажа Валерый Івашкоў. — Усе свае абавязкі ведаюць і справяцца з імі годна. Вядома ж, асноўная нагрузка кладзецца на членаў камісіі ў дзень выбараў 17 лістапада. Участак будзе працаваць, як і паўсюдна па рэспубліцы, з 8-мі да 20-ці гадзін. Запрашаю выбаршчыкаў да актыўнага ўдзелу ў выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання на Вілейскай выбарчай акрузе № 74, у якую ўваходзіць і наша Мядзель­шчына.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.