Сёння ў Мядзеле ўзнагародзілі найлепшых медработнікаў (фота)

2273

СЁННЯ, 17 чэрвеня, у другой палове дня ў раённым Цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскага работніка. На свята сабраўся як медперсанал цэнтральнай раённай бальніцы, так і ўчастковых бальніц, урачэбных амбулаторый, фельчарска-акушэрскіх пунктаў нашага азёрнага краю. Іх вітала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак, у адрас людзей у белых халатах і ветэранаў гучалі сардэчныя віншаванні, добрыя песні. Вельмі многіх медыкаў за плённую працу і прафесіяналізм адзначылі Ганаровымі граматамі і Падзякамі раённага выканаўчага камітэта, галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы. Узнагароджанне правялі ў чаргаванні з песнямі Вольга Габрусенак і галоўны ўрач ЦРБ Марына Субач.

Сёння ў Мядзеле ўзнагародзілі найлепшых медработнікаў (фота)

Сёння ў Мядзеле ўзнагародзілі найлепшых медработнікаў (фота)

Сёння ў Мядзеле ўзнагародзілі найлепшых медработнікаў (фота)

Сёння ў Мядзеле ўзнагародзілі найлепшых медработнікаў (фота)

Сёння ў Мядзеле ўзнагародзілі найлепшых медработнікаў (фота)

Сёння ў Мядзеле ўзнагародзілі найлепшых медработнікаў (фота)

Святочнае мерапрыемства, якое працягвалася каля дзвюх гадзін, удалося на славу, пакінула ў яго ўдзельнікаў добрае ўражанне.

Падрабязнасці — у нумары газеты за наступную сераду.