Сёння, 28 кастрычніка, работнікі філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ-133” садзілі дрэўцы ў Мядзеле.
— У сувязі з будаўніцтвам новага дома на вуліцы Заазёрнай у Мядзеле падчас добраўпарадкавання тэрыторыі і ўстройства сетак рабілі выкарчоўку раслін, — расказаў намеснік начальніка філіяла Яўген Адамовіч. — Таму ў якасці кампенсацыйных пасадак па вуліцы Набярэжнай высаджваем ясені і ліпы, а ў Старамядзельскім парку — клёны. Усяго закупілі 104 саджанцы.