Свята сяброў “Нарачанскі вянок”

193

Свята сяброў “Нарачанскі вянок”ТАКОЕ мерапрыемства ў НДЦ “Зубраня” ладзілася ўпершыню. Натуральна, што як арганізатары, так і ўдзельнікі трохі хваляваліся. Яшчэ і неба з самага ранку спахмурнела, пагражаючы праліцца дажджом над тэрыторыяй Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра. Ды ў рэшце рэшт вырашыла ўстрымацца, каб не сапсаваць настрою тым, хто завітаў на гэта свята сяброў пад мілагучнай назвай “Нарачанскі вянок”. А гасцей было шмат: дэлегацыі з мясцовых Саветаў Мядзельшчыны, Нарачанскіх здраўніц, прадстаўнікі спартыўнага актыву і адукацыі раёна, культуры, проста бацькі з дзецьмі, якія дачуліся пра гэту сустрэчу.

Адкрыццё свята з элементамі тэатралізаванага дзеяння адбылося на тамтэйшым стадыёне – сучасным спартыўным аб’екце, які здалёк вабіў вока сваёй дасканаласцю. Напачатку на ярка-зялёнае поле пад імпэтную мелодыю выйшлі юныя барабан¬шчыцы ў прыгожай форме. Свята сяброў “Нарачанскі вянок”Затым урачыста праносіцца Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, а таксама выява герба Мядзела, эмблема самога свята.

Слова для вітання прадастаўляецца старшыні раённага выканаўчага камітэта І. І. Шацько.

— Сёння мы даём старт “Нарачанскаму вянку”, — сказаў Ілья Іванавіч. — І хочацца, каб стала гэта добрай традыцыяй. Бо сапраўды, наш край вельмі прыгожы, своеасаблівы, нам ёсць чым ганарыцца. Высокую ацэнку яму даў нядаўна і старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура. Сённяшняе свята імправізаванае, нарадзілася літаральна за два тыдні. Мэта яго – захаванне і падтрыманне народных традыцый, папулярызацыя фізкультуры і спорту. Гэта эстафета будзе цяпер перадавацца іншым здраўніцам. Прадоўжыла тэму дырэктар НДЦ “Зубраня” Н. Г. Ануфрыева. — Склалася так, — заўважыла НадзеяСвята сяброў “Нарачанскі вянок” Генадзьеўна, — што мы прымаем заўсёды дзяцей і дарослых з усіх куткоў нашай краіны, блізкага і далёкага замежжа. А вось многія з тых, хто жыве на тэрыторыі Мядзельскага раёна, адпачывае ў Нарачанскіх здраўніцах, ніколі не быў у “Зубраняці”. Зараз ёсць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з нашым цэнтрам, каб у будучым прывозіць сюды сваіх дзетак. Фактычна сёння дзень адчыненых дзвярэй. А чаму, спытаеце, свята назвалі “Нарачанскі вянок?” Таму, што вакол возера Нарач размяшчаюцца ўсе здраўніцы. І калі кожная з іх правядзе такое мерапрыемства, будзе проста цудоўна!

Гучнай авацыяй сустрэлі прысутныя зубраняцкі важацкі атрад “Юнацтва”, члены якога падрыхтавалі цікавую справаздачу аб рабоце з дзецьмі. Дата яго нараджэння — 17 жніўня 1969 года. Затым свой талент Свята сяброў “Нарачанскі вянок”ўплятае ў “Нарачанскі вянок” народны калектыў, харэаграфічны ансамбль “Школьныя гады” з Масквы. І вось, разносіцца над наваколлем сімвалічная песня “Белая Русь” у выкананні мясцовай салісткі Ірыны Ламаносавай. Узлятае ля краю бегавой дарожкі феерверк агнёў, а ўслед гучаць словы вядучай: “Няхай гэты дзень будзе насычаны яркімі эмоцыямі, падорыць добры настрой і новыя ўражанні!”.

Пасля ўрачыстасці на стадыёне без прамаруджвання распачаліся спаборніцтвы па футболе і валейболе, жадаючыя мелі магчымасць таксама паспрабаваць свае здольнасці ў гіры і дартсе, фігурным ваджэнні веласіпеда. А юныя ўдзельнікі свята маглі пагуляць уСвята сяброў “Нарачанскі вянок” дзіцячы боўлінг, пакатацца на квадрацыклах, паскакаць на батуце, зазірнуць у надзіманы планетарый, пастраляць у інтэрактыўным ціры. Гаспадар апошняга, інструктар па фізічнай культуры і спорту Канстанцін Гурскі, па-тлумачыў, што гэты цір — лазерны, і выклікае ў дзяцей пэўную цікавасць. Нездарма адразу з’явілася нямала ахвотнікаў праверыць сваю трапнасць.

Не пакрыўдзілі таксама аматараў шахмат і шашак. Непадалёку на плошчы арганізатары падрыхтавалі сталы і дошкі з чорна-белымі клеткамі. Сеанс адначасовай гульні ў шахматы даў нарачанец Сяргей Баброўка, а пасля і мядзельскі майстар шашак Леанід Козел.

А ў гэты час на пляцоўцы “Карагод сяброў” ужо працавалі падворкі сельскіх Саветаў. Здалёку была чутна вясёлая музыка, казытаў нос пах шашлыкоў, там-сям гуртаваліся дзяўчаты ў нацыянальных строях. Адчувалася, што настрой у калектываў цудоўны. Першай на маім шляху патрапілася альтанка, дзе размясцілася дэлегацыя Мядзельскага Свята сяброў “Нарачанскі вянок”сельскага Савета. Тут ужо поўным ходам ішла рэпетыцыя ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці пад акампанемент спраўнага музыкі Аляксандра Роліча. Побач атабарыліся нарачанцы.

— Ці добра падрыхтаваліся? — пытаюся ў І. С. Вараб’я, намес¬ніка старшыні Нарацкага сельскага Савета.

— Стараліся, — адказвае Іван Слававіч. — Зірніце, якія прыгожыя вырабы ручной работы. А вось стравы з рыбы, якая злоўлена ў возеры Нарач. Прывезлі і прадукцыю свайго філіяла Маладзечанскага малочнага камбіната. Маем нават эксклюзіўны напой адной з аграсядзіб. Можна таксама пазнаёміцца з буклетаміСвята сяброў “Нарачанскі вянок” нашых нарачанскіх здраўніц. Дарэчы, палову ўжо разабралі!

А гаспадынька са Слабодскага падворка сустрэла такімі радкамі:

Усім падворак наш багаты,

Запрашае шчыра ў госці

Слабадская хата.

Ёсць у нас усё, што трэба:

Хлеб духмяны і да хлеба…

І сапраўды, тут можна было добра пачаставацца: салам,

самаробнымі каўбасамі, капустай і гуркамі, блінамі з мёдам і смятанай, квасам.

Свята сяброў “Нарачанскі вянок”Занарацкі сельскі Савет даставіў на свята прывабныя кандытарскія вырабы, зноў жа — рыбу. Нават самавар уладкавалі на стале. І ў сваткаўцаў быў багаты асартымент, а ля альтанкі спявалі яны аж пад два акардыёны. Шмат гасцей прывабіў да сябе падворак Свірскага Савета, якому і назву далі местачковую — “Свірскі маёнтак”, дзе гаспадарылі Віктар і Валянціна Субачы. Шчыра сустракалі гасцей, частавалі. А ў вялікім казане (каб хапіла на ўсіх) ужо падыходзіла рыбацкая юшка. Падрыхтаваліся належным чынам княгінінцы, будслаўцы. А гаспадыня крывіцкага падворка нават дала рэцэпт прыгатавання капуснага расолу. Карацей, у кожнай альтанцы можна было адшукаць нешта сваё, адметнае.

Варта дадаць, што працаваў на свяце і выязны гандаль. Шмат тавару разышлося. А ля палаткі, дзе месцілася часова крама ААТ “Занарацкі” і ўвогуле выстраілася вялікая чарга – асаблівым попытамСвята сяброў “Нарачанскі вянок” карысталіся мясныя вырабы мясцовага таварыства.

Завяршыла насычаную праграму прэзентацыя сельскіх Саветаў, якая адбылася на беразе возера на пляцоўцы пад той жа назвай “Нарачанскі вянок”. Нямала цікавых нумароў мастацкай самадзейнасці давялося пабачыць, пачуць таленавітых салістаў, паслухаць прыгожыя паэтычныя радкі. Адзін “Сваткаўскі гімн” чаго варты! Ногі, як кажуць, самі прасіліся ў скокі і толькі адпаведны рэгламент мерапрыемства не дазваляў гэтага зрабіць.

Свята сяброў “Нарачанскі вянок”І вось надышоў час падвесці выснову. У цэнтр пляцоўкі запрашаюцца старшыня райвыканкама І. І. Шацько, дырэктары НДЦ “Зубраня” Н. Г. Ануфрыева, і санаторна-аздараўленчага комплексу «Прыазёрны»А. А. Шапяцько .

— Паважаныя сябры! — звярнуўся да прысутных Ілья Іванавіч. — Лічу, што свята адбылося. І нават дождж, што трохі церушыў, яго не сапсаваў. Застаецца цяпер толькі захаваць гэту традыцыю.

Шчыра падзякавала гасцям “Нарачанскага вянка” і Надзея Генадзьеўна. Найперш за тое, што пастараліся зрабіць гэта мерапрыемства цікавым, запамінальным. А затым пачалася прыемная цырымонія ўзнагароджвання, бо элемент спаборніцтва быў таксама непадзельнай часткай свята. Так, у гіры і дартсе вызначыліся прадстаўнікі Нарацкага сельскага Савета Раман Грыб і ВіктарСвята сяброў “Нарачанскі вянок” Каравацкі. У футбольных турнірах (яны праводзіліся сярод дарослых і дзяцей) перамаглі каманды райцэнтра і СДЮШАР, аказаліся мядзельцы мацнейшымі і ў валейболе. Уручыў І. І. Шацько таксама дыпломы райвыканкама і падарункі (згодна адпаведных намінацый) удзельнікам творчага конкурсу падворкаў. Усе, як кажуць, атрымалі тут сваю частку славы.

І вось надышоў урачысты момант перадачы сімвала свята. Эстафету прыняў САК “Прыазёрны” у асобе кіраўніка здраўніцы А. А. Шапяцько. Такім чынам, традыцыя, што была закладзена 21 ліпеня ў “Зубраняці”, Свята сяброў “Нарачанскі вянок”атрымала працяг. Да новай сустрэчы!

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымках: 1. Узнагароду ўручае старшыня райвыканкама І. І. Шацько; 2. Момант футбольнага матча паміж камандамі НДЦ «Зубраня» і райцэнтра; 3. Выступаюць прадстаўніцы Свірскага сельскага Савета; 4. Шматлікія госці свята на трыбуне мясцовага стадыёна; 5. Вось так выглядаў падворак Свірскага сельсавета; 6.Самадзейныя артысты Мядзельскага сельсавета; 7. Сеанс адначасовайСвята сяброў “Нарачанскі вянок” гульні ў шахматы дае нарачанец Сяргей Баброўка; 8. Свае вырабы дэманстравала на свяце майстрыха Яніна Іванаўна Лапато; 9. Спяваюць княгінінцы; Іншыя моманты свята.

Фота Аляксандра Высоцкага.