Сваім сынам ганаруся!

144

d0bfd0b0d0b3d180d0b0d0bdМЕНАВІТА так сцвярджае мядзяльчанка Ала Вячаславаўна Анкудовіч, якая працуе выхаваль­ніцай у яслях-садзе №3 горада. Жанчына задаволена, што старэйшы сын выбраў для сябе мужчынскую прафесію — Радзіму абараняць, і праходзіць службу ў пагранічных войсках.

Дзядуля Дзяніса быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, а таму ў іх сям’і заўсёды з павагай адносіліся да ветэранаў і адзначалі Дзень Перамогі. Акрамя гэтага факта, на станоўчы выбар юнаком прафесіі афіцэра паўплывалі сустрэчы з супрацоўнікамі райваенкамата падчас прыпісной і прызыўной кампаній. У асноўным дзякуючы іх уплыву Дзяніс у 2004 годзе паступіў у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. У 2008 годзе пасля заканчэння факультэта пагранічных войскаў наш зямляк атрымаў накіраванне ў Гродзенскі пагранічны атрад на пасаду намесніка начальніка пагранічнай заставы. А літаральна нядаўна Дзяніс Віктаравіч пасля чарговага адпачынку накіраваўся на новае месца службы — начальнікам пагранічнай заставы «Минчеки», што на мяжы Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Польшча. І па словах матулі, хоць работа складаная і надзвычай адказная, сыну яна падабаецца. Ён не толькі не шкадуе, а, наадварот, задаволены, што стаў пагранічнікам.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

На здымку: начальнік пагранічнай заставы «Минчеки» Д. В. Анкудовіч.