Свірскі дом-інтэрнат: ад “праграмы-мінімум” да амаль санаторыя (фота)

851

БЕЗ малога чвэрць стагоддзя Казімір Русак узначальвае Свірскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. За гэты час з немаўляці вырастае самастойны дарослы чалавек. А што ўдалося Казіміру Мечыслававічу за такі прамежак часу? Чым ганарыцца, пра што, магчыма, шкадуе, як вырашае задачы?

Свірскі дом-інтэрнат: ад “праграмы-мінімум” да амаль санаторыя (фота)

З гаспадарчым падыходам

Сёння тэрыторыя дома-інтэрната нагадвае санаторый: старадаўні, з акуратным фасадам панскі палац у акружэнні адрамантаваных будынкаў, дагледжаная тэрыторыя з заасфальтаванымі дарожкамі ў аздабленні кветнікаў і газонаў. Усюды чысціня і парадак. На першы погляд, створаны вельмі добрыя ўмовы для лю­дзей, якія па волі лёсу тут апынуліся.

Свірскі дом-інтэрнат: ад “праграмы-мінімум” да амаль санаторыя (фота)

— І не толькі на першы погляд, — сцвярджае кіраўнік установы. — Пакоі, сталовая, калідоры, іншыя памяшканні таксама годна выглядаюць. Плюс персанал — уважлівы, адказны і прафесійны. Кожны стараецца сумленна выконваць свае абавязкі, таму і атмасфера ў нас добразычлівая як паміж работнікамі, так і ў дачыненні да пражываючых.

Прапаноўваю Казіміру Мечыслававічу вярнуцца на дваццаць пяць год назад і ўспомніць, якім дом-інтэрнат быў тады. Яшчэ вельмі цікавіць, якія жыццёвыя абставіны прывялі яго сюды. Бо ўсё ж установа — са сваёй уні­кальнай спецыфікай.
— Час тады быў складаны, — пагружаецца ў мінулае мой суразмоўца. — Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання, цэх якога знаходзіўся ў Свіры, а я на ім працаваў начальнікам цэха, заканчваў сваё існаванне. Шкада! У лепшыя часы на ім працавала пад 130 работнікаў у дзве змены. Але ў дзевяностыя заказаў стала менш, зарплата апусцілася да мінімальнай, і людзі пачалі звальняцца. Пачуў, што ў доме-інтэрнаце вызваляецца месца дырэктара. Ну і рызыкнуў!

У першы дзень лютага 1996 года Казімір Русак прыступіў да сваіх новых абавязкаў. Пачынаць трэба было з рамонтных работ. Патрабаваў увагі корпус для ляжачых хворых. Няўтульна і нават небяспечна (старыя драўляныя перакрыцці) было і ў панскім доме: тут месцілася сталовая, якая прымала ў дзве, а то і ў тры змены, кухня, адміністрацыя. Новы дырэктар нават разгубіўся. Але кіраўніцтва параіла ўзяцца за “праграму-мінімум”. Першай адрамантавалі прыбудову пасляваеннага часу да панскага дома. Хаця слова “адрамантавалі” не зусім падыходзіць: узвялі новую. Тут зараз знахо­дзіцца адміністрацыйны блок, кабінеты ўрачоў і медперсаналу, на другім і трэцім паверхах — пакоі для пражываючых. Гэта была першая будоўля Казіміра Мечыслававіча — працяглая (да 2003 года) і, вядома, клопатная.

У 2008 годзе пабудавалі з нуля сталовую на сотню пасадачных месцаў з кухняй і гаспадарчымі памяшканнямі. Наступны аб’ект — кацельня. Рамонт быў дыхтоўны, з заменай катлоў, абсталявання. Зараз у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі кацельня перададзена на баланс камунгаса. Надыйшоў час прымаць рашэнне і па панскім доме, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. І па прыбудове да яго. Работы праводзіліся па ўзгадненні з Міністэрствам культуры краіны. Генеральным падрадчыкам выступіла Мядзель­скае ПМС. Пасля рамонту ў панскім доме знаходзяцца пакоі. Для ўпрыгожвання інтэр’еру пакінулі тры каміны, захавалі і знешні старадаўні выгляд. Зараз сюды і экскурсіі не сорамна пускаць.

Свірскі дом-інтэрнат: ад “праграмы-мінімум” да амаль санаторыя (фота)

Плюс добраўпарадкавалі тэрыторыю (усталявалі бар­дзюры, заасфальтавалі дарожкі) і адрамантавалі склад (з заменай даху). Сёлета замянілі дах на пральні. Пральня, дарэчы, таксама некалькі гадоў таму перажыла капітальны рамонт, зроблены гаспадарчым спосабам.

Акрамя таго, што значна палепшыліся ўмовы пражывання насельнікаў інтэрната, павя­лічылася і колькасць месцаў са 135-ці да 154-х. Нарматывы (сем квадратных метраў на чалавека) выконваюцца.

Умовы працы таксама сталі больш камфортнымі. Казімір Мечыслававіч кажа, што работнікі гэта цэняць. Ды і ўвогуле калектывам дырэктар задаволены: у асноўным працуюць людзі адказныя, старанна і якасна выконваюць свае абавязкі…

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 2.12

Свірскі дом-інтэрнат: ад “праграмы-мінімум” да амаль санаторыя (фота)

Свірскі дом-інтэрнат: ад “праграмы-мінімум” да амаль санаторыя (фота) Свірскі дом-інтэрнат: ад “праграмы-мінімум” да амаль санаторыя (фота)

Свірскі дом-інтэрнат: ад “праграмы-мінімум” да амаль санаторыя (фота)

Свірскі дом-інтэрнат: ад “праграмы-мінімум” да амаль санаторыя (фота)

Іна Ярчак. Фота аўтара.