Сустрэча ў ваенна-патрыятычным летніку

56

ГУТАРКУ аб патрыятызме правёў дырэктар Мядзельскага філіяла дабрачыннага фонду памяці Першай сусветнай вайны “Крокі” Святаслаў Гаўрыс з удзельнікамі ваенна-патрыятычнага летніка, што працуе на дзіцячай турбазе ў Чараўках. Было выкарыстана багата мясцовага матэрыялу пра Першую сусветную і Вялікую Айчынную войны. Не сакрэт жа: каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ведаць яе гісторыю.