Сустрэча маладзёжных лідараў Астравецкага і нашага раёнаў працягваецца на Мядзельшчыне (фота)

599

Як мы паведамлялі, сёння, 12 ліпеня, праходзіць міжрэгіянальная прафсаюзная сустрэча маладзёжных лідараў галіны адукацыі Астравецкага і Мядзельскага раёнаў.

У першую палову дня наведвалі аб’екты Астравеччыны: шматфункцыянальны цэнтр з трэнажорнай залай, більярдам, бібліятэкай у райцэнтры, БелАЭС і Гервяцкі касцёл.

А другую палову дня маладзёжныя лідары праводзяць на Мядзельшчыне. Першы аб’ект наведвання — помнік партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай ля вёскі Мікольцы.

Сустрэча маладзёжных лідараў Астравецкага і нашага раёнаў працягваецца на Мядзельшчыне (фота)

Потым — экскурсія і мітынг-рэквіем у Мядзельскім музеі народнай славы.

Сустрэча маладзёжных лідараў Астравецкага і нашага раёнаў працягваецца на Мядзельшчыне (фота)

Сустрэча маладзёжных лідараў Астравецкага і нашага раёнаў працягваецца на Мядзельшчыне (фота)

Сустрэча маладзёжных лідараў Астравецкага і нашага раёнаў працягваецца на Мядзельшчыне (фота)

У далейшай праграме — ускладанне кветак да брацкай магілы воінаў і партызан у райцэнтры і наведванне Занарацкай сярэдняй школы.

Пра падрабязнасці сустрэчы і ўражанні яе ўдзельнікаў чытайце ў газеце ў найбліжэйшую суботу.