Дэлегацыя прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Мядзельскім раёне на чале з дырэктарам Паўлам Чарняўскім прыняла ўдзел у абласной урачыстасці, прысвечанай 100-годдзю страхавога прадпрыемства. Прайшла яна ў Дзяржынску.
Шэраг супрацоўнікаў адзначылі на свяце ўзнагародамі. Грамату «Белдзяржстраху» ўручылі начальніку сектара страхавання і ўрэгулявання страт Святлане Жолудзевай. Падзякай філіяла па Мінскай вобласці адзначаны дырэктар прадстаўніцтва Павел Чарняўскі, а дыпломам «Лепшы страхавы агент прадстаўніцтва па Мядзельскім раёне» — Вераніка Марціновіч.
Усе ўдзельнікі дэлегацыі атрымалі юбілейныя медалі.