Сталі вядомы вынікі абласнога этапу конкурсу вучнёўскіх даследчых работ. У нашых школьнікаў — два дыпломы

119

АДБЫЎСЯ абласны этап конкурсу вучнёўскіх работ даследчага характару. Было  прадстаўлена пяць работ школьнікаў з нашага раёна, дзве з іх адзначаны ўзнагародамі. Дыплом ІІ ступені ў секцыі «Літаратуразнаўства» атрымалі дзевяцікласніцы Мілана Прудніковіч і Аляксандра Квяткевіч са Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка, дыплом ІІІ ступені ў секцыі «Геаграфія» — адзінаццацікласніца Ульяна Куркуль з Нарацкай СШ №2. Пра гэта паведаміла метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Мар’яна Буйчонак.