Скрозь трыццаць год…

337

 

11Трапіць на сустрэчу выпускнікоў Мядзельскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1 дапамог звычайны збег абставін: пайшла «за кампанію» з татам — вы­пуск­ніком-юбілярам. Як высветлілася пазней, менавіта для яго выпуску трыццаць год таму ў сценах новай школы прагучаў першы развітальны званок…

— Добры вечар, паважаныя выпускнікі! — прывітаў галоўных герояў першай суботы лютага дырэктар навучальнай установы В. А. Казлоўскі. — Вельмі рад бачыць кожнага з вас у гэтай зале. Прыемна, што ў мітусні дарослага жыцця вы не забылі­ся сцяжынкі, якая штодня вяла да роднай школы, і сёння завіталі на ўрачыстасць. За трыццаць год існавання з парога нашай школы састу­пілі 2194 выпускнікі. Многія з іх сталі паспяховымі і вядомымі людзь­мі, чые прозвішчы і сёння праслаўляюць родны раён, горад. Хтосьці знайшоў сябе ў рабоце, нехта ў сям’і — аднак, кожны адшукаў сабе месца ў жыцці, і гэта вельмі прыемна. Мы ж у сваю чаргу таксама не стаім на месцы: стараемся не адставаць, імкнёмся быць першымі.

Жыццё ў школе і сапраўды бурліць. Але ж якім было яго «кіпенне», калі за парты садзіліся 1670 вучняў? Так-так, менавіта столькі дзяцей налічвала вышэйназваная навучальная ўстанова ў 1980 годзе. Зараз у Мядзель­скай САШ №1 займаецца толькі 509 хлопчыкаў і дзяўчынак.

3Дарэчы, сённяшнія вучні сведкамі падзей трыццаці-, двац­ца­ці-, дзесяцігадовай даўнасці хоць і не з’яўляліся, аднак аказаліся вельмі дасведчанымі людзь­мі: дарослыя шляхі-дарогі ко­ліш­ніх выпускнікоў акрэслілі як па карце. «…И в жизни у него всё чётко: две дочки и жена-красотка!» — спачатку распавёўшы пра сур’ёзнасць абранай міліцэйскай прафесіі, а потым узгадаўшы прыкладныя адносіны ў сям’і, падвялі да лагічнага завяршэння расказ пра Вадзіма Маскевіча, выпускніка 1990 года. Не менш шчырым было прывітанне ў адрас Таццяны Танана: «…З психологией на ты, и людям дарит много доброты!». «Новосёлы точно знают, кто в Мядель окна поставляет!..» — гэта школьнікі намякнулі на прадпрымальніцкую сучаснасць Алега Цывількі.

Знаёмства з выпускнікамі-юбілярамі працягнулі і вядучыя, агучыўшы пераможцаў у наступных намінацыях: «Выратаванне тапельца — справа яго ж рук» — на сцэну выйшаў чалавек-амфібія Мядзельскага раёна, начальнік выратавальнай станцыі Дзмітрый Мялешка, «Ад званка да званка» — гучнымі апладысментамі гледачы прывіталі педагогаў Раісу Бяляўскую і Аліну Чараповіч, «Залаты голас Мядзельшчыны» — перамогу атрымаў вядучы тэнар калектыву «Правінцыя» Алег Калеснікаў, «Юны выратаваль­нік» — зала прывітала галоўную сняжынку конкурсу «Великолепная пятёрка», зайздроснага жаніха і па сумяшчальніцтву інжынера інспекцыі дзяржпажнагляду РАНС Руслана Дземяшкевіча, у намінацыі «Вятрышча больш не свішча» на сцэну выйшаў усё той жа Алег Цывілька…

«Как же время мчится быстро, промелькнуло 30 лет! Но сегодня увидались — словно трёх десятков нет…» — гэта слова ўзялі выпускнікі. Тыя, першыя. Каму як не ім мелася што сказаць. «Хорошо, что увидались: хорошо мы тут сидим. Хоть годам чуть-чуть поддались, всё же классно выглядим!..» — не зважаючы на «музычныя патрабаванні» прыпе­-
вак, былыя аднакласніцы шчыра і настальгічна рассакрэцілі свой узрост. І тут жа «выдалі» сучаснае і

2

мінулае сваіх таварышаў: «В школе Томочка была отличницею первою, при том работу там вела общественную, нервную… А Кривенький наш Сергей — коммерсант солидный. И спортсмен он будь здоров, и мужчина видный… В школе с Петей танцевала, он партнёром в танцах был. Но по другому я вздыхала и другую он любил…На машине прибыл Вова прямо к нам в компанию. С нами Вова, словно дома, а не на собрании…». Расказалі і паказалі, якім быў шлях да самастойнасці, і выпускнікі 1990, 2000 гадоў. Іх аповеды былі не менш кранаючымі і шчырымі. Да таго ж у знак павагі і падзякі былыя вучні ўручылі школе падарункі.

Вядома ж, нельга не ўзгадаць і тых людзей, з-пад чыйго крыла трыццаць, дваццаць і дзесяць год таму выпырхнулі выпускнікі-птушаняты. Гэта класныя кіраўнікі Вольга Афанасьеўна Чарняўская, Тэрэза Валяр’янаўна Лаздоўская, Пётр Дзміт­рыевіч Гаралевіч, Тамара Фёдараўна Грышкевіч, Андрэй Яўгенавіч Красоўскі, Таццяна Васільеўна Казельская і іншыя. Іх прозвішчы былі названы пад гучныя апладысменты ўдзячных выпускнікоў.

Безумоўна, усе самыя шчырыя словы на гэты раз толькі юбілярам і іх педагогам. Але ж няпра­вільна і несправядліва будзе не ўзгадаць друкаваным радком сённяшніх юных гаспадароў школы, іх артыстызм, вакальныя здольнасці і трапныя жарты. Сваімі выступленнямі прысутных парадавалі Дар’я Пацкевіч, Дзмітрый Лубнеўскі, Марына Казакевіч, Ірына Церашкевіч, Святлана Сакалова і каманда КВЗ «Беражыся аўтамабіля». З роляй вядучых удала справіліся Яфрэм Мехавіч, Віталій Протас, Даша Мяркулава, Юлія Старасельцава.

Юлія ДЗЕВЯЛТОЎСКАЯ.

Фота Таццяны Несцярэнка.