ЯК вядома, кожны чалавек пасля нараджэння атрымлівае імя, імя па бацьку і прозвішча. Апошняе выконвае вельмі спецыфічную функцыю. У сучасным ужыванні прозвішчы не адлюстроўваюць ніякага сэнсавага значэння, а толькі ідэнтыфікуюць асобу, выдзяляюць яе з кола іншых людзей — цёзкаў. Хаця гістарычна многія з іх суадносяцца з агульнаўжывальнымі словамі, якія ўказваюць на знешнія прыкметы, звычкі, занятак, а таксама на імёны далёкіх продкаў дадзенага роду. Вось пра прозвішчы, якія ўтварыліся ад імя таго старажытнага роданачальніка, якраз і пойдзе гаворка. Думаецца, чытачам будзе цікава даведацца пра іх паходжанне і пра тое, што яны абазначаюць. Пачынаем публікацыю прозвішчаў, утвораных ад мужчынскіх імёнаў, якія найчасцей сустракаюцца на Мядзельшчыне.
Скарачэнні: слав. — славянскае; грэч. — грэчаскае; лац. — лацінскае; ст. яўр. — старажытнаяўрэйскае; ст. герм. — старажытнагерманскае.Аа Абалевіч — Авель (ст. яўр.) — лёгкі павеў ветру;
Абрамовіч, Аўраменка — Аўраам (ст. яўр.) — бацька народаў;
Адаміцкі, Адамовіч — Адам (ст. яўр.) — чырвоная глеба, гліна;
Азаронкаў — Елізар (ст. яўр.) — Бог дапамагае;
Аксёнаў, Аксюта, Аксянкоў — Аксён, Аўксенцій (грэч.) — узрастаючы;
Александровіч, Аляксандраў, Аляхно — Аляксандр (грэч.) — абаронца людзей;
Алексіевіч, Алексін, Алешчанка, Аляксеенка, Аляксееў, Аляшкевіч — Аляксей (грэч.) — абаронца;
Амельчанка, Амельяновіч — Емяльян (лац.) — удзельнік спаборніцтва;
Ананіч, Ананьеў, Ананька — Анань (ст. яўр.) — каго Бог дараваў;
Андрон, Андросенка, Андросік — Андронік (грэч. ) — мужны;
Андрэеў, Андрусяк, Андрушкевіч, Андрушчык — Андрэй (грэч.) — храбры, мужны;
Анікін, Анікоўскі — Анікей (грэч.) — непераможны;
Аніскавец, Аніська, Аніськоў, Анішкевіч — Анісім (грэч.) — карысны;
Антановіч, Антоненка — Антон (лац.) — спаборнічаць, пераўзыходзіць;
Аношка, Ануфрыенка — Ануфрый (грэч.) — мець;
Апанасевіч, Апанасёнак — Афанасій (грэч.) — бессмяротны;
Арцёмаў, Арцёменка, Арцюшкін — Арцём, Арцёмій (грэч.) — здаровы, непашкоджаны;
Архіпчык — Архіп (грэч.) — любіцель коней;
Асаевіч, Асаёнак — Ісай (ст. яўр.) — уратаванне Божае;
Астапенка — Астап, Еўстафій (грэч.) — устойлівы, ураўнаважаны;
Атрошка — Трафім (грэч.) — гадаванец;
Аўгусціновіч — Аўгусцін (лац.) — велічны, свяшчэнны;
Аўдзеенка, Аўдзееў, Аўдыцкі — Аўдзей (ст. яўр.) — слуга Божы;
Аўласевіч — Улас (грэч.) — просты, вялы;
Аўсюковіч — Яўсей (грэч.) — набожны;
Ахрамейка, Ахраменка, Ахрамовіч, Ахрановіч, Ахрэм, Ахрыменка — Ахрэм, Яфрэм (ст. яўр.) — пладавіты.
Бб Багданаў, Багдановіч — Багдан (слав.) — дадзены Богам;
Багуслаўскі — Багуслаў (слав.) — слава Божая;
Базылеў — Васіль (грэч.) — царскі;
Бажанаў — Бажэн (слав.) — жаданы, мілы;
Бакула — Вакула (грэч.) — пастух;
Балюк, Балтрамовіч, Барташэвіч, Барткевіч, Батура, Батурын, Баўтрамовіч, Баўтрук — Барталамей, Варфаламей (ст. яўр.) — сын радасці;
Барысавец, Барысевіч, Барысееў — Барыс, Барыслаў (слав.) — змагар за славу;
Блажэвіч — Блажэй (грэч.) — просты;
Бярняк, Бярнят, Берняковіч — Бярнард (ст. герм.) — дужы мя¬дзведзь.
Вв Вайткевіч, Вайцюлян, Вайцюльян, Вайцюн, Вайцяховіч, Вайцяхоўскі — Войцех (слав.) — паляўнічы;
Валадкевіч — Уладзімір (слав.) — валодаць мірам;
Валенціновіч — Валянцін (лац.) — здаровы, дужы;
Валюк — Валяр’ян (лац.) — мужны;
Васілевіч, Васілеўскі, Васі¬ліцкі, Васюкевіч, Васякоўскі — Васіль (грэч.) — царскі;
Вашкевіч — Іван (ст. яўр.) — Бог мілуе, Божая ласка;
Верамей — Ерамей (ст. яўр.) — узвышаны Богам;
Вікторчык — Віктар (лац.) — пераможца;
Вілевіч — Віл (грэч.) — вярхоўны бог, бог сонца і святла ў вавіланян.
Гг Габрукоў, Габрусёнак, Гаўрыленка, Гаўрыловіч, Гаўрыс — Габрыэль, Гаўрыла (ст. яўр.) — Бог, мая сіла;
Гайковіч, Гайчук — Гай (грэч.) — народжаны зямлёй;
Гапанёнак, Гапановіч, Гапонік — Гапон, Агафон (грэч.) — добры;
Гардзей, Гардзіевіч, Гардзіенка, Гердзей — Гардзей (грэч.) — імя цара Фрыгіі (вобласць у Малой Азіі);
Генюш — Генадзь (грэч.) — высакародны, прыстойны;
Герасімаў, Герасіменка, Гера¬сімовіч, Гераськін — Герасім (грэч.) — паважаны;
Германовіч — Герман (лац.) — родны, кроўны;
Грыгалёнак, Грыгаровіч, Грыгор’еў, Грыгулевіч, Грыгусевіч, Грыневіч, Грыгусь, Грынкевіч, Грынцэвіч, Грыцкоў, Грычык, Грышкевіч, Грышчук — Рыгор, Грыгорый (грэч.) — быць пільным;
Гурла, Гурло, Гурскі, Гурыновіч — Гурый (лац.) — малады леў, ільвяня.
Дд Давідовіч, Давыдок, Давы¬дзенка — Давід (ст. яўр.) — любімы;
Данілевіч, Даніленка, Данільчанка, Данільчук — Даніла (ст. яўр.) — мой суддзя — Бог;
Дань — Дан (ст. яўр.) — суддзя;
Дарашкевіч, Дарошка — Дарафей (грэч.) — Божы дар;
Дашкевіч, Дашчынскі — Дасій (грэч.) — калматы;
Дземашкевіч, Дземяшонак, Дзем’яновіч, Дзям’янка — Дзям’ян (лац.) — прысвечаны багіні Даміі;
Дзенісюк, Дзянісаў — Дзіянісій (грэч.) — прысвечаны богу віна;
Дземідовіч, Дзямідаў, Дзямідка — Дзямід (грэч.) — Божы клопат;
Дзмітрачонак, Дзмітровіч, Дзмітрук, Дзмітрыеня — Дзміт¬рый (грэч.) — прысвечаны ба¬-
гіні земляробства і ўрадлівасці Дзіметры.
Ее Езэпчук, Язапчук — Язэп, Іосіф (ст. яўр.) — Бог прыбавіць, памножыць;
Емяльян, Емельяновіч, Емяльянаў — Емяльян (лац.) — удзель¬нік спаборніцтва;
Ермаковіч, Ермакоў, Ермалаеў — Ермалай (грэч.) — вястун народа;
Ефіменка, Ефімаў — Яўхім, Яфім (грэч.) — дабрадушны, добразычлівы.
Жж Ждан, Ждановіч — Ждан (слав.) — той, каго чакалі.
Зз Захарэвіч, Захараў, Захарчук, Захарчыц, Захарэня — Захар (ст. яўр.) — Бог успомніў;
Зінкевіч — Зіновій (грэч.) — богапрыстойнае жыццё;
Зяновіч, Зянько — Зянон (грэч.) — належыць вярхоўнаму грэчаскаму богу Зеўсу.
Іі Іванейчык, Іванец, Іванін, Іваніцкі, Іваноў, Іваноўскі, Іванчэнка, Іванькоў, Івашка, Івашкевіч, Івашкоў, Івашчанка — Іван (ст. яўр.) — Бог мілуе, Божая ласка;
Ілюковіч, Ілюкевіч, Ількевіч, Ільюшэнка, Ільянкоў, Ільясевіч, Ільяш — Ілья (ст. яўр.) — Божая сіла;
Іонаў — Іона (ст. яўр.) — голуб;
Ісаеў, Ісачанка — Ісак (ст. яўр.) — ён будзе смяяцца.
Кк Калінін, Каліноўскі — Калінік (грэч.) — добры пераможца;
Карпаў, Карпей, Карпейчык, Карпіцкі, Карпінскі, Карповіч — Карп (грэч.) — плод;
Карловіч — Карл (ст. герм.) — мужны чалавек;
Каспяровіч — Каспар (грэч.) — майстар, настаўнік;
Кірылавец, Кірыленка, Кірылюк, Кірэйкаў, Курловіч, Курцэвіч, Курыла, Кур’ян, Курыловіч, Кур’янчык — Кірыл (грэч.) — уладар, гаспадар;
Клямяціч, Клямята, Клімантовіч, Клімёнак, Клімовіч, Клімчанка, Кляменцьеў, Клямячыц — Клім (лац.) — міласэрны, літасцівы;
Кандрацкі — Кандрат (лац.) — шыракаплечы, квадратны;
Канановіч, Канашонак, Конан, Конанаў, Конусеў — Конан (грэч.) — працоўны;
Кастык, Кастэцкі, Касцевіч, Касцюкоў, Касцюкевіч, Касцюковіч — Канстанцін (лац.) — стойкі, пастаянны;
Крыштафовіч, Крыштопа — Хрыстафор (грэч.) — хрыстаносны;
Кузьміноў, Кузьмін — Кузьма (грэч.) — мір, спакой;
Купрэвіч — Купрыян (грэч.) — жыхар Кіпра.
Лл Лагоўнік, Лагуноў, Лагунчык — Логвін (лац.) — доўгі;
Лаўрыновіч, Лаўрынойць, Лаўрэнцік — Лаўрэнцій (лац.) — лаўровы;
Ларын — Іларыён (грэч.) — вясёлы;
Леановіч, Левановіч, Лёвін, Лявонік, Лявончык, Лявошка, Леонік, Ляўковіч — Лявон (грэч.) — леў;
Лукашэвіч, Лукашонак, Лукша — Лука (лац.) — святло;
Лук’яненка, Лук’янец, Лук’яновіч, Лук’янчык — Лук’ян (лац.) — светлы;
Лясько — Аляксандр (грэч.) — абаронца людзей.
Мм Мадэкша — Мадэст (лац.) — сціплы;
Мажэй, Мажэйка, Маісеенка, Майсяёнак, Мойсак, Мойсевіч, Майсевіч, Масейка, Майсейчык — Маісей (ст. яўр.) — які ўзяты з вады;
Макаранка, Макарэвіч, Макарчык — Макар (грэч.) — шчаслівы, блажэнны;
Макееў, Макей — Макей (грэч.) — насмешнік;
Максімаў, Максімовіч — Максім (грэч.) — самы вялікі;
Малахоўскі, Малафей, Малашкевіч, Маляёнак, Малей — Малафей, Малахій (ст. яўр.) — мой пасланец;
Манулік — Эмануіл (ст. яўр.) — з намі Бог;
Маркаў, Маркевіч, Марчанка — Марк (лац.) — вялы, слабы;
Маркелаў — Маркел (лац.) — ваяўнічы;
Мартынкевіч, Марцінкевіч, Марцюг — Марцін (лац.) — які належыць Марсу — богу вайны;
Матусевіч, Мацвеенкаў, Мацвейчык, Мацейкавіч, Мацкевіч, Мацкела, Мацко, Мацук, Мацюш, Мацюшонак, Мацясовіч — Мацей, Мацвей (ст. яўр.) — Божы чалавек;
Мелец, Мялешка, Мялешкаў — Мялецій (грэч.) — клопат, турбота;
Мікалаеў, Мікалаенка, Міклушоў, Мікулёнак, Мікулёў, Мікуліч — Мікалай (грэч.) — пераможца народа;
Мілаванаў — Мілаван (слав.) — пястун;
Мілаш, Мілош, Мількевіч, Місько — Мілій (грэч.) — яблыня;
Міненкоў, Мініч, Мінкоўскі, Мінькоўскі, Мінчук, Мінчык — Міна (грэч.) — месячны, лунны;
Міронаў — Мірон (грэч.) — водар пахучага масла міра;
Місун, Місуна, Місюк, Місюль, Місючэнка, Міхайлаў, Міхайлоўскі, Міхалькевіч, Міхалёнак, Міхальчанка, Міхасёў, Міхновіч, Мішчанка — Міхаіл (ст. яўр.) — хто як Бог;
Мітуневіч, Міцэвіч, Міцкевіч, Міцкун — Дзмітрый (грэч.) — які належыць багіні земляробства Дзімітры;
Мяркулаў — Мяркурый (лац.) — імя рымскага бога гандлю.
Нн Навумаў, Навуменка, Навумчык — Навум (ст. яўр.) — які суцяшае;
Назаранка, Назаркін — Назар (ст. яўр.) — які прысвяціў сябе Богу;
Несцераў, Несцяровіч, Несцярэнка — Несцер (грэч.) — які вярнуўся дадому;
Нехвядовіч — Няфёд, Мяфодзій (грэч.) — упарадкаваны;
Ніканчык — Нікан (грэч.) — перамагаць;
Нікіценка, Нікіцін — Мікіта (грэч.) — пераможца;
Нікулін, Нікалаеў — Мікалай (грэч.) — пераможца народа.
Пп Палінскі — Паліён, Палуян (грэч.) — шматслоўны;
Панкратовіч — Панкрат (грэч.) — усемагутны, усёўладны;
Панцюхін, Панцюхоў, Панцялееў, Панчанка — Панцеляймон (грэч.) — усеміласцівы;
Парфёнаў, Парфілаў, Пархамовіч, Паршута — Парфён, Пархом (грэч.) — некрануты, чысты;
Паўлаў, Паўленка, Паўловіч, Паўлоўскі, Паўлючонак, Паўлючэнка, Пашкевіч, Пашковіч, Пашкоў, Пашук — Павел (грэч.) — малы;
Пахомаў — Пахом (грэч.) — моцнае, дужае плячо;
Петракевіч, Петрачэнка, Петрашэўскі, Петрашкевіч, Петрукевіч, Петруць, Петручэня, Пяткоўскі, Пятрашын, Пятровіч, Пятроў, Пятроўскі, Пяцько — Пётр (лац.) — камень, скала;
Пілецкі — Філімон (грэч.) — любімы;
Піліпенка, Піліпок, Піліпчук, Піліпеня — Піліп, Філіп (грэч.) — любіцель коней;
Пракапенка, Пракапец, Пракаповіч, Пракоп — Пракоп, Пракофій (грэч.) — паспяховы;
Пратасевіч, Пратасеня, Протас, Працко, Процька — Протас (грэч.) — вылучаць, высоўваць, дэлегаваць;
Прахаровіч, Прахарэня, Пронька, Прохач — Прохар (грэч.) — начальнік хору.
Рр Радзевіч, Радзівановіч, Радкевіч, Радзівон, Радцэвіч — Радзі¬вон (грэч.) — жыхар Радоса (востраў у Эгейскім моры, Грэцыя);
Раманаў, Раманоўскі, Раманькоў, Рамашкевіч, Рамашоў, Рамашэўскі, Рамейка, Ромель — Раман (лац.) — рымскі, рымлянін;
Рафеенка — Рафаіл (ст. яўр.) — Бог вылечыў;
Рымашэўскі, Рымша — Рыма (грэч., лац.) — пакінуты.
Сс Сабко, Сабук, Савасцян, Савенкаў, Савін, Савіцкі, Савіч, Савянок, Савук, Саўкевіч, Саўко, Саўчык, Саўчыц, Саевіч, Сайковіч — Ісай (ст. яўр.) — Божае выратаванне;
Сазанкоў — Сазан (грэч.) — ратавальнік;
Самко, Самусевіч, Самусенка, Самусёнак — Самуіл (ст. яўр.) — пачуты Богам;
Санюк — Аляксандр (грэч.) — абаронца людзей;
Сапрановіч, Сафрановіч, Сахно, Супрановіч, Супрун — Сафроній (грэч.) — разважлівы, разумны;
Свірыдаў, Свірыдзенка, Спірыдон — Спірыдон (грэч.) — кузавок;
Севярын — Севярын (лац.) — строгі;
Селіванаў, Сільвановіч — Селівон (лац.) — які належыць богу лясоў і палёў;
Семяновіч, Сёмка, Сямашка, Сямёнаў, Сямітка, Сянько — Сямён (грэч.) — слухаць, чуць;
Серафімовіч, Серафім — Серафім (ст. яўр.) — вогненны, палымяны;
Сергіенка, Сяргеенка — Сяргей (лац.) — высокі, шыкоўны;
Сідараў, Сідаровіч — Сідар, Ісідар (грэч.) — дар егіпецкай багіні Ісіды;
Сіліцкі, Сілко — Сіла (лац.) — вобласць у Паўночнай Італіі;
Сіманаў, Сіманайць, Сымановіч — Сіман (ст. яўр.) — паслушны;
Сіськевіч, Сысенка — Сысой (ст. яўр.) — белы мармур;
Станько, Стасевіч, Стасюк, Стасюнас — Станіслаў (слав.) — станавіцца, устанаўліваць — слава;
Стэцкі, Сцепановіч, Сцефановіч, Сцяпанаў — Сцяпан (грэч.) — вянец.
Тт Таразевіч, Тарасаў, Тарасевіч, Тарасёнак, Тарасенка — Тарас (грэч.) — усхваляваны;
Трафімовіч, Трахімовіч, Трафімаў — Трафім (грэч.) — гадаванец;
Тышкевіч, Тышко — Ціхан (грэч.) — удача, поспех.
Уу Уласевіч — Улас (грэч.) — вялы, слабы;
Усціновіч — Усцін (лац.) — справядлівы.
Фф Фалевіч, Фалецкі, Фальковіч — Фалалей (грэч.) — квітнеючая масліна, аліўкавае дрэва;
Феакцістаў — Феакціст (грэч.) — Богам створаны;
Федаркевіч, Федаровіч, Федаронак, Федарэц, Федзюкевіч, Федукевіч — Фёдар (грэч.) — дар Божы;
Філатовіч, Філановіч — Філат (грэч.) — вартаўнік;
Філімонаў, Філімоненка — Філімон (грэч.) — любімы;
Філіпаў, Філіповіч, Філіпчанка, Філіпчык — Філіп (грэч.) — любіцель коней;
Фраленка, Фралоў — Флор, Фрол (лац.) — кветка;
Франткевіч — Францішак (ст. герм.) — вольны, адкрыты;
Фярковіч — Ферапонт (грэч.) — спадарожнік, таварыш.
Хх Хамін, Хаміцэвіч — Фама (ст. яўр.) — блізня;
Харчанка, Харэвіч — Харытон (грэч.) — благадатны, слаўны;
Хвалько — Фалалей (грэч.) — квітнеючая масліна;
Хіла, Хільман — Філімон (грэч.) — любімы;
Ходас — Фядосій (грэч.) — Божы дар;
Хрыстафораў — Крыштоп, Хрыстафор (грэч.) — хрыстаносны, эпітэт г. Віфлеема.
Цц Церашкевіч, Цярэнцьеў, Цярэшка, Цярэшчанка — Цярэнцій (лац.) — церці, расціраць.
Цімановіч, Цімкавіч — Цімафей (грэч.) — які ўслаўляе Бога;
Цітовіч — Ціт (лац.) — клапаціцца, абараняць;
Ціхан, Ціханенка, Ціхановіч — Ціхан (грэч.) — удача, поспех;
Юю Юзэфовіч, Юзафовіч — Юзаф, Іосіф (ст. яўр.) — Бог прыбавіць, памножыць;
Юргевіч, Юргель, Юркевіч, Юрэвіч, Юрку, Юрчанкоў — Юрый, Георгій (грэч.) — земляроб;
Юхневіч, Юхно, Юшкевіч, Юшкоў — Яўхім, Яфім (грэч.) — дабрадушны, добразычлівы.
Яя Якавенка, Якавіцкі, Якубеня, Якубовіч, Якубоўскі, Якуненка, Якушык, Яшын — Якаў (ст. яўр.) — які ідзе за кім-небудзь услед;
Якімец, Якімовіч — Якім (ст. яўр.) — Бог паставіў;
Янкін, Янковіч, Янкавіч, Янкоўскі, Янукевіч, Януковіч, Янусевіч, Янушэвіч, Янушкевіч, Янцэвіч, Янчанка, Януць, Янушка, Ясінскі, Яскевіч, Ясюкевіч, Яновіч — Ян, Іван (ст. яўр.) — Бог мілуе, Боская ласка;
Ярашэвіч, Ярчак — Ерафей (грэч.) — Бог свяшчэнны;
Ярмаковіч, Яроміч — Ермалай (грэч.) — належыць Гермесу — богу гандлю і прыбытку;
Яфімаў, Яхімовіч — Яфім (грэч.) — дабрадушны, добразычлівы;
Яфрэмаў — Яфрэм (ст. яўр.) — плод.
Падрыхтаваў А. ГРАЙЧОНАК.
Жыхар г. Мядзел.