2-3 ЛІПЕНЯ 2010 ГОДА на Мядзельшчыне пройдзе абласны фестываль харавога мастацтва
«Пеўчае поле». Знаёмім вас з планам мерапрыемства.
2 ЛІПЕНЯ
ПЛОШЧА ЛЕНІНА
11.00-16.00 — выстава-кірмаш вырабаў народных майстроў вобласці, працуюць гандлёвыя рады, атракцыёны для дзяцей;
11.30 — тэатралізаванае шэсце «Пеўчая грамада» ўдзельнікаў і гасцей фестывалю па вуліцах горада.
Амфітэатр
12.00 — урачыстае адкрыццё фестывалю. Прэзентацыя творчых калектываў;
13.00 — конкурсныя выступленні харавых калектываў;
19.00-21.00 — канцэртныя выступленні народнага хору «Вербніца» Пружанскага Дома культуры Брэсцкай вобласці, заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь хору «Сож» Навагуцкага сельскага Дома культуры Гомельскага раёна, заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Спадчына» Палаца культуры г. Маладзечна, Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», фальклорнага гурта «Купалінка» Белдзяржфілармоніі.
ПЛОШЧА ШАРАНГОВІЧА
21.00-24.00 — танцавальная праграма на адкрытай пляцоўцы.
3 ЛІПЕНЯ
в. Мікольцы
Пляцоўка ля помніка «Партызанам зямлі Нарачанскай»
11.00-15.00 — выстава-кірмаш вырабаў народных майстроў вобласці, працуюць канцэртныя пляцоўкі, гандлёвыя рады, атракцыёны для дзяцей;
11.30 — тэатралізаванае шэсце «Пеўчая грамада» калектываў-
удзельнікаў і гасцей фестывалю;
12.00 — ускладанне кветак да помніка. Гала-канцэрт «Спявай, маё сэрца…». Узнагароджанне пераможцаў конкурсу;
14.00 — канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча (мастацкі кіраўнік лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, народны артыст Беларусі, прафесар М. П. Дрынеўскі);
15.00 — урачыстае закрыццё фестывалю.
Сардэчна запрашаем на свята!