Сацыяльныя работнікі — людзі асаблівага душэўнага складу

468

Сёння ў штаце Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе 88 сацыяльных работнікаў. Абслугоўваюць яны больш за 800 адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян.

Чуласць, добразычлівасць, спагадлівасць даўно сталі прафесійнымі для нашых супрацоўнікаў. Шмат удзячных слоў паступае ў адрас сацыяльных работнікаў Ірыны Гаранінай, Марыі Паршута, Кацярыны Нікіфаровіч, Марыны Чазавай, Валянціны Клімовіч, Вячаслава Сяргеева, Алены Падгайскай, Вольгі Пупкевіч, Таццяны Ескавіч, Анжалікі Пуцюль, Антаніны Кажамякавай, Наталлі Камінецкай, Ларысы Сівіцкай, Анастасіі Падгайскай і іншых.

Не адзін дзясятак год працуюць у сацыяльнай службе раёна Марына Іванец, Надзея Калбун, Вольга Шчуцкая, Вольга Сташкевіч, Валянціна Грышкевіч, Інэса Грузд, Наталля Яршова, Ала Гараніна, Алена Грышкевіч і некаторыя іншыя.

Не магу не адзначыць сацыяльных работнікаў, якія нядаўна прыйшлі ў нашу сферу, але ўжо зарэкамендавалі сябе добрасумленнымі і адказнымі спецыялістамі. Да такіх адносяцца Кацярына Бардзянкова, Вольга Грышкевіч, Яўгенія Васілевіч, Аксана Кулойць, Алена Якімовіч, Валянціна Рашкевіч.

У аддзяленні надомнай сацыяльнай дапамогі працуюць шэсць інспектараў па асноўнай дзейнасці. Усе яны кампетэнтна і адказна выконваюць свае службовыя абавязкі.

Валянціна БЕРНЯКОВІЧ, загадчык аддзялення надомнай сацыяльнай дапамогі Мядзельскага ТЦСАН.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 6.01