Са святам вясны!

371

— У мяне дзень 8 Сакавіка выклікае вобразы вясны, сонейка і прыгожых кветак, які дораць жанчынам і на рабоце, і дома, — разважае вядучы бухгалтар Мядзельскай ЖКГ Таццяна Клямята. — Гэта цудоўнае свята для дзяўчынак, мам, бабуль, калі ўсе паўсюдна захапляюцца іх прыгажосцю дабрынёй, пяшчотай. А быць мамай і жонкай для мяне — гэта такое шчасце! Не бывае шчасце даражэйшага…