Равеснік Вялікай Перамогі: 75-гадовы юбілей адзначыў ветэран органаў унутраных спраў Віктар Коршун

698

Доўгі час мужчына святкаваў свой дзень нараджэння 30 мая. І нават сумненняў ніколі не было, што маці крыху падмаладзіла яго, падаўшы няправільныя звесткі не толькі па даце, але і месцы нараджэння старэйшага сына.

Спаліўшы невялікую вёсачку Круці, немцы сагналі яе жыхароў у Германію. Былі сярод іх дзядуля, бабуля і бацькі Віктара Сямёна­віча. Там, у няволі, за калючым дротам нарадзіўся ён. Чаму маці ўтойвала гэты факт, саромелася яго, нам застаецца толькі здагадвацца. Не ведае дакладнага адказу на гэта пытанне і наш суразмоўца. Наогул дазнаўся, што насамрэч нарадзіўся 10 сакавіка 1945 года ў нямецкім горадзе Кіль і з’яўляецца малалетнім вязнем канцэнтрацыйнага лагера, калі быў афіцэрам на службе ў органах унутраных спраў.

— Маё нараджэнне — ужо цуд. Нават уявіць сабе цяжка, як маці ў такіх жудасных умовах змагла зберагчы дзіця, — вочы афіцэра ў адстаўцы вільгатнеюць, падчас нашай размовы слёзы заблішчаць на іх яшчэ не раз. — А потым адбыўся яшчэ адзін цуд. На Радзіму з Германіі мы вярталіся ў адкрытым вагоне, у дарозе мяне, зусім яшчэ немаўля, вельмі прадзьмула, і я моцна захварэў. Як маці ўспамінала, ніхто не верыў, што пайду на папраўку, але наканавана было інакш.

Цалкам гэты матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 25.03

Марына ПУЦЭЙКА.

Равеснік Вялікай Перамогі: 75-гадовы юбілей адзначыў ветэран органаў унутраных спраў Віктар Коршун

У дзень нараджэння Віктара Коршуна наведалі намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Юрый Петрашэўскі і старшы інспектар групы кадраў Вольга Храпан. Перадалі віншаванні начальніка Мя­дзельскага РАУС Андрэя Мініча і начальніка УУС Мінаблвыканкама Аляксандра Кавальчука, памятны падарунак і кветкі.

Равеснік Вялікай Перамогі: 75-гадовы юбілей адзначыў ветэран органаў унутраных спраў Віктар Коршун

Фота аўтара.