Фотафакт: на Нарачы ў месцы для купання кормяць лебядзей. Расказваем, чаму гэтага рабіць нельга

221

ЛЯ берагоў Нарачы шмат лебядзей. Амаль свойсклівыя — смела падплываюць да берага, падыходзяць да людзей, бяруць корм з рук…

Фотафакт: на Нарачы ў месцы для купання кормяць лебядзей. Расказваем, чаму гэтага рабіць нельга

Фотафакт: на Нарачы ў месцы для купання кормяць лебядзей. Расказваем, чаму гэтага рабіць нельга

Між тым аншлагі на пляжах і ў месцах адпачынку ля вады заклікаюць не карміць птушак. Толькі мала хто зважае, што на тых аншлагах напісана.

Фотафакт: на Нарачы ў месцы для купання кормяць лебядзей. Расказваем, чаму гэтага рабіць нельга

Чаму ж карміць птушак у месцах для купання забаронена?

«Каб не прывабліваць іх да берага, — тлумачыць галоўны санітарны ўрач раёна Мікалай ПАРШУТА. — Птушкі з’яўляюцца гаспадарамі ўзбуджальніка цэркарыёзу — так званага свербу купальшчыка. Гэта паразітарнае захворванне людзей, якія кантактуюць са стаячай ці слабапраточнай вадой (звычайна пры купанні). Скуру пашкоджваюць лічынкі паразітычных плоскіх чарвей — цэркарыі. Дзеці заражаюцца часцей за дарослых, бо звычайна купаюцца на мелкаводдзі, дзе канцэнтруюцца цэркарыі. У палаваспелым стане чэрві паразітуюць у крывяносных сасудах печані і кішэчніка птушак сямействаў качыных і чайкавых. Штодня самка гільмінта адкладае да 3-х тысяч яек, якія з птушынымі экстрэментамі трапляюць у ваду. Кожнае ўтрымлівае лічынку. Вызваліўшыся ад абалонкі, лічынка трапляе ў цела бруханогіх лёгачных смаўжоў, якія потым пажыццёва прадуцыруюць лічынак другога парадку — цэркарый. Ну а цэркарыі здольны выклікаць захворванне ў чалавека».