Прыватызацыйныя чэкі “Маёмасць”

164

Прыватызацыйныя чэкі “Маёмасць”ЗГОДНА з Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 1993 года № 2468-XII “Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь” імянны прыватызацыйны чэк Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дзяржаўнай імянной каштоўнай паперай Рэспублікі Беларусь, выпушчанай на тэрмін, устаноўлены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2012 г. № 1111 “Аб тэрмінах звароту імянных прыватызацыйных чэкаў “Маёмасць” устаноўлена, што тэрмін звароту імянных прыватызацыйных чэкаў “Маёмасць” — па 30 чэрвеня 2016 г.Прыватызацыйны чэк забяспечаны дзяржаўнай уласнасцю, якая належыць бязвыплатнай перадачы грамадзянам Рэспублікі Беларусь, сведчыць аб праве яго ўладальніка на долю ў дзяржаўнай уласнасці, якая прыватызуецца, і вызначае памер гэтай долі (квоту).

Абмен імянных прыватызацыйных чэкаў “Маёмасць” на акцыі ажыццяўляецца праз аддзяленне ТАА “ААТ “Беларусбанк” па месцы жыхарства, дзе адкрыты спецыяльныя (чэкавыя) рахункі на грамадзян.

У аддзяленнях ТАА “ААТ “Беларусбанк” ёсць пералік адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапаноўваюцца для абмену.

Набыўшы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам і згодна з заканадаўствам мае права ўдзельнічаць у кіраванні таварыствам, атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці прадпрыемства, а таксама прадаваць, дарыць і наследаваць акцыі.

Акцыянер можа ўдзельнічаць у сходах акцыянераў і выказваць сваю пазіцыю па пытанні, якое выносіцца на абмеркаванне сходу, у тым ліку і па размеркаванні прыбытку і выплаце дывідэндаў.

Згодна з заканадаўствам, акцыянернае таварыства мае права накіроўваць частку прыбытку, якая засталася ў яго распараджэнні пасля выплаты падаткаў, іншых абавязковых плацяжоў і пакрыцця страт бягучых перыядаў, на выплату дывідэндаў акцыянерам таварыства. Рашэнне па размеркаванні прыбытку прымаецца на агульным сходзе акцыянераў.

Падрабязную інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў і аб велічыні дывідэндаў, якія налічваюцца, можна даведацца на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (www.minfin.gov.by) у раздзеле Дэпартамент па каштоўных паперах.

Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.