Прысуджаны прэміі пераможцам заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Сярод узнагароджаных — і вучань гімназіі-інтэрната Мядзела

620

Рашэннем абласнога Савета дэпутатаў прысуджаны прэміі пераможцам заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2018/2019 навучальным годзе і конкурсу прафесійнага майстэрства.

Сярод узнагароджаных — і вучань 9 класа гімназіі-інтэрната г. Мядзела Павел Бярняк. Яму прызначана аднаразовая прэмія ў памеры шасці базавых велічынь.