Прынята рашэнне наконт выдачы пасведчанняў шматдзетным сем’ям

472

У РАЙВЫКАНКАМЕ прынята рашэнне наконт выдачы пасведчанняў шматдзетным сем’ям Маі Мазурок з аграгарадка Сваткі і Алёны Апанасевіч з вёскі Зарэчнае, у якіх выхоўваецца па трое дзетак.

Адначасна з уручэннем дакумента яны атрымаюць права і на даволі істотныя льготы. У прыватнасці, могуць атрымаць крэдыт ці субсідыю на будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля; выкарыстаць права на адзін аплачваемы свабодны дзень на тыдзень.

Для іх таксама ўстаноўлена зніжка на 50% на плату за харчаванне дзетак у садках. У школах яны наогул на працягу навучальнага года забяспечваюцца бясплатным харчаваннем, а плата за за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ніжэйшая роўна на палову.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц